Культура

Серэнада сонечнай даліны ў Палацы Рэспублікі + відэа

Да нас едзе біг-бэнд Глена Мілера.

Кампазітар Глен Мілер амаль не паспеў спажыць плён са свайго ашаламляльнага поспеху — ён таямніча знік у 1944 годзе перад сваімі парыжскімі гастролямі, а яго сусветнае прызнанне, першая слава прыйшлі да яго ў апошнія тры гады жыцця.

Адметная мяккасць і бясконцая меладычнасць аранжыровак біг-бэнду Глена Мілера прыдбала шмат прыхільнікаў у свеце, а таксама ў СССР, куды трафейныя копіі свінгавага мюзікла «Серэнада сонечнай даліны» трапілі толькі пасля вайны.

«Сентыментальнае падарожжа», «Цягнік з Чатанугі» — гэтыя мелодыі зачароўвалі пакаленні моладзі ажно да самага з'яўлення ліверпульскай чацвёркі.

У канцы 30-х у Штатах прыйшла эра біг-бэндаў: наведнікам танц-холаў патрэбная была новая музыка: гарэзлівая, жыццядайная і завадная. І вядома гучная! Яшчэ нядаўна музыкі сціпленька выцылінгвалі на рэстаранных сцэнах па аднаму-два, а цяпер вялікія аркестры пачалі расці як пасля дажджу. «Белы акулярык» Мілер не быў першым з тытанаў эпохі біг-бэндаў: ён быў найлепшы. Ён той хто, асядлаў хвалю. Да ўласнага біг-бэнду Глен Мілер быў кіраўніком нямалай колькасці аркестраў, але заўсёды выпрацоўваў свой стыль: яго адметны саўнд захоўваў дакрызісную рамантыку і свінг яго быў мягчэйшым, рамантычнейшым. «Месяцовае святло над Гангам» і «Блюзавая серэнада» — звярніце ўвагу: у яго першых песнях ужо былі ключавыя для яго поспеху словаў.

Вялікая Дэпрэсія надоўга прыспала развіццё музыкі ў Штатах, а як толькі яе пялёнка спала, дык пачалася Другая сусветная вайна. У ваенным 1941-м аркестр Глена Мілера выпускае свой фільм, мюзікл, які зрабіўся вяхой у музычным кінематографе, «Серэнада сонечнай даліны». Праставатая рамантычная камедыя пра курортныя прыгоды музыкі і бежанкі з палаючай Еўропы заваражыла публіку па два бакі Атлантыкі. У гэты ж год Мілер паступіў на вайсковую службу, дзе пачаў пераконваць кіраўніцва вайскова-паветраных сілаў мадернізаваць аркестр ВПС ЗША, каб ён змог мабільна, з выездамі на перадавую, падымаць баявы дух жаўнераў і афіцэраў. Ужо ў 1943 годзе Глен Мілер і яго аркестр аб'ехаў з гастролямі ці не ўсе брытанскія і амерыканскія вайсковыя базы.

Менш чым за год ён даў 800 (!) канцэртаў, больш за палову якіх транслявалася па радыё.

Да перамогі СССР у Сталінградскай бітве аркестр запісаў джаз-апрацоўкі рускіх народных песняў.

У 1944 годзе ў вызваленым Парыжы мусілі адбыцца гастролі мілераўскага біг-бэнду. Строгі лідэр і разважлівы бізнэсовец Мілер надумаў прыбыць у Парыж першым, каб падрыхтаваць прыезд усяго аркестру. 15 снежня 1944 году ён падняўся на борт транспартнага самалёту.

Самалёт знік назаўжды, таямніча і бясследна.
Дырыжор, кампазітар, капітан вайскова-паветраных сіл Глен Мілер прапаў разам з ім. Кажуць, што спажыць плён свайго поспеху Мілер так і не паспеў, аднак паспелі шанавальнікі яго таленту, бо, застаўся аркестр, засталіся мелодыі. І вядома, «Серэнада сонечнай даліны».

Такім чынам, 28 кастрычніка, Палац Рэспублікі. Аркестр Глена Мілера. Пачатак а 7 вечара. Кошт квіткоў: ад 70 да 170 тысячаў рублёў.

Каментары

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце19

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце

Усе навіны →
Усе навіны

На фронце загінуў 27-гадовы хлопец з Вілейкі, які змагаўся на баку Расіі51

Засмучаны трэнер мазырскай «Славіі» пасля няўдалага матча так паразмаўляў з журналістам, што стварыў мем2

Кіроўцаў будуць караць за язду без уключаных фар удзень. Колькі штраф?1

«Без незалежнасці няма свабоды і няма будучыні». Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём абвяшчэння незалежнасці9

Расійскі плывец знік без вестак пры спробе пераплысці Басфор у Турцыі

«Я пра мужоў-беларусаў чую толькі: «Ніколі зноў!» Чаму бчб-нявеста Іна Зайцава на год знікла з сацсетак і што з ёй цяпер?100

У Беларусі расійскі амбудсмен сустрэлася з украінскім прадстаўніком2

Трамп так і не ўвёў санкцыі супраць Расіі і Пуціна. Ці варта верыць яго новым пагрозам?10

Навукоўцы ўпершыню зафіксавалі аранжавую акулу-няньку ФОТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце19

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць