Грамадства

У Сенненскім раёне брыгадзірка фермы прымушала падначаленых купляць дохлых цялят

Брыгадзірка фермы аднаго з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў у Сенненскім раёне спрабавала схаваць вялікія аб'ёмы падзяжу жывёлы, паведаміла служба інфармацыі Віцебскай абласной пракуратуры.

Фота: prokuratura.gov.by

Жанчыну падазраюць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў. Яна з сакавіка па ліпень 2022 года аформіла дакументы аб фіктыўнай рэалізацыі 49 цялят. Пры гэтым самі жывёлы памерлі, а выплачваць нястачу прыйшлося работнікам малочна-таварнай фермы.

Брыгадзір прымусіла васьмярых падначаленых напісаць заявы з просьбай прадаць ім мяса і вылічыць ягоны кошт з іх заробкаў. Нібыта жывёліны памерлі па віне гэтых людзей, таму яны і абавязаны былі ўсё кампенсаваць. Сярод тых, хто напісаў заявы, быў і слесар, які зусім не меў дачынення да догляду жывёлы.

У выніку з заробкаў работнікаў фермы было незаконна вылічана больш за Br4,5 тыс.

У дачыненні да брыгадзіркі пачалі крымінальную справу па ч. 2 арт. 426 КК Рэспублікі Беларусь. За перавышэнне службовых паўнамоцтваў ёй пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію28

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўца быў моцна п’яны, паехаў па абочыне. Падрабязнасці трагедыі на трасе М2, дзе загінуў 16-гадовы трыятланіст11

4000 на старт. Як хлопец без досведу ў бізнэсе запусціў клінінг, а цяпер дапамагае з гэтым іншым

Сустрэча Пуціна і Трампа адбудзецца на вайсковай базе ЗША на Алясцы5

Чарговая беларуская гульня ў кальмара — студэнтка расказала, як адстаяла чаргу на інтэрнат3

Віцэ-спікерка КР Лізавета Пракопчык прызналася, што ёй тройчы не хапіла месца на канферэнцыі «Новая Беларусь»13

Віцебскі завод радыёдэталяў «Маналіт» вырабляе кампаненты для расійскага ВПК, у тым ліку на абсталяванні з ЕС3

Электрамантажнік Хазін абверг Ціханоўскага і пахваліўся, што яго акцыя «Ультыматум» прывяла да вызвалення палітвязняў10

Медыцынскага чыноўніка аблвыканкама затрымліваў за хабар спецназ

У сталіцы пачынаецца абмеркаванне генеральнага плана Мінска. Што чакае горад у будучыні4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію28

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць