Грамадства3434

«Хацеў аб’яднаць нашы братэрскія народы, але засталіся толькі дзве сястры». Уласнік бабруйскага сэрвіснага цэнтра пракаментаваў скандальную рэкламу

Бабруйскі сэрвісны цэнтр па рамонце тэлефонаў «Рэстарт» апублікаў пост пра акцыю з нагоды 23 лютага. У гэты дзень ён прапанаваў усім зніжку 23% на пераклейку разбітага шкла дысплэя. І дадаў, што ўкраінцы могуць атрымаць зніжку 50%, але пры ўмове, што яны праспяваюць гімн Расіі.

Тая самая рэклама

Пасля допіс з інстаграма выдалілі.

Уласнік крамы сёння апублікаваў зварот у інстаграме. Ён патлумачыў, што сэнс рэкламнага паста быў у тым, каб «аб’яднаць нашы братэрскія народы».

«Сутнасць гэтага паста была ў тым, каб прыйшоў пазітыўны чалавек, украінец, разам спелі ці то гімн Беларусі, ці Украіны, ці Расіі, разам пасмяяліся, усе засталіся б задаволеныя і шчаслівыя», — расказвае мужчына.

Ён не разумее, чаму «пазітыўна настроены» пост сабраў столькі негатыўных каментарыяў.

Скрыншот з відэазвароту

Уласнік крамы кажа, што сам не глядзіць ніякія каналы — ні незалежныя, ні дзяржаўныя, бо кожны хоча навязаць сваю думку.

«Гляджу выступленні толькі нашых прэзідэнтаў, Пуціна і Лукашэнкі. Гляджу Зяленскага — цікава паслухаць. І калі не хапае слоўнікавага запасу — гляджу мэра Кіева», — падзяліўся ён.

Мужчына згадвае, што раней часта ездзіў ва Украіну.

«Балдзеў ад яе, дрэнных людзей не сустракаў. Ездзіў, мяжа, тры сястры. Разам мы сіла, такія красаўцы. Але засталося толькі дзве сястры, трэцяя — як кажуць, у сям’і не без вырадка. Гэта крыўдна».

«Колькі ў вас злосці, — звярнуўся ён да каментатараў. — Будзьце дабрэйшымі адно да аднаго».

Каментары34

  • Эюя
    20.02.2023
    Трэцюю сястру абазваў вырадкам, а потым параіў быць дабрэйшымі. Ванная ментальнасць.
  • чал ты...
    20.02.2023
    Мэр Украіны? Гэта горад такі?
  • Василий
    20.02.2023
    Завязывай со спиртным. Нести такую чушь могут только потерявшие ориентацию люди.

Цяпер чытаюць

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Усе навіны →
Усе навіны

«Просты чалавек сабе такое дазволіць не можа». Беларуска паказала, што купіла на 440 рублёў для сябе і дваіх дзяцей13

Гэта не вызваленне, а дэпартацыя. Дуліна адказала Рудкоўскаму38

Не насіце гэтых гадзіннікаў з касцюмам! Правілы выбару мужчынскіх гадзіннікаў 10

У Расіі дзіця захлынулася ў ванне, маці засілілася. А бацька? Даўно загінуў на «СВА»7

Келаг: 19 дронаў у Польшчы не могуць быць выпадковасцю, Пуцін ссоўвае межы дазволенага4

Дроны атакавалі нафтаперапрацоўчы завод і чыгунку ў Ленінградскай вобласці — грузавы цягнік сышоў з рэек4

На дне беларускага возера знайшлі старажытнае паселішча. Яго месца вучоныя трымаюць у тайне11

Жонка і падчарка Аляксандра Глеба запусцілі ўласны брэнд жаночага адзення. Будуць канкураваць са сваячкай5

Камароў прыцягваюць людзі, якія напярэдадні пілі піва і займаліся сэксам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага9

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць