Грамадства

У Маскве Януковіча спачатку «прамацаюць»

Вы будзеце сьмяяцца, але новы-стары прэм’ер, які стаў папулярным дзякуючы сваёй прарасейскай пазыцыі, падобна, намераны выконваць Унівэрсал нацыянальнага адзінства. А гэты дакумант прадугледжвае сябраваць і любіць усіх далёкіх і блізкіх партнэраў адначасова. Іншымі словамі, быць карысным і патрэбным Крамлю і Вашынгтону ўвадначас.

Вы будзеце сьмяяцца, але новы-стары прэм’ер, які стаў папулярным дзякуючы сваёй прарасейскай пазыцыі, падобна, намераны выконваць Унівэрсал нацыянальнага адзінства. А гэты дакумант прадугледжвае сябраваць і любіць усіх далёкіх і блізкіх партнэраў адначасова. Іншымі словамі, быць карысным і патрэбным Крамлю і Вашынгтону ўвадначас.

Экспэрты адзначылі працягласьць гутаркі «сьвежага» кіраўніка кабінэту міністраў з амэрыканскім паслом ва Ўкраіне. Віктар Фёдаравіч кляўся на гэтых сустрэчах у вернасьці дэмакратычным каштоўнасьцям, а людзей з масоўкі, якія зладзілі гэтым летам антынатаўскую гістэрыку ў Крыме, абазваў «маргіналамі». Але ў Вялікай гульні, якую вядзе зараз Віктар Фёдаравіч, крыўды крымчанаў мала што значаць. Асноўны касьцяк ягоных выбаршчыкаў знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Ўкраіны. Вось для іх Януковіч і вырашыў перш-наперш зьлётаць у Маскву.

Але наўрад ці ў «белакаменнай» прэм’еру будзе проста і камфортна весьці перамовы. Так, Масква ня любіць прэзыдэнта Юшчанку і нават не спрабуе гэтага хаваць. З аднаго боку, вяртаньне Януковіча на высокі пост – гэта, па сутнасьці, перамога Крамля. Зь іншага, лідэр Партыі рэгіёнаў «падпісаўся» выконваць зьнешнепалітычны курс прэзыдэнта з акцэнтам на эўраінтэграцыю. Іншымі словамі, фактычна стаў паплечнікам Юшчанкі. Як зь ім быць, як да яго ставіцца?

Як стала вядома зь неафіцыйных крыніцаў МЗС’аўскага паходжаньня, расейскае кіраўніцтва вырашыла спачатку прамацаць Януковіча і дапусьціць яго толькі да кіраўніка ўраду РФ Міхаіла Фрадкова. У цяперашнім пратаколе візыту ўкраінскага прэм’ера сустрэча з У.Пуціным не заплянаваная.

Кіраўнік сацыялягічнай службы «Ўкраінскі баромэтар» Віктар Набажэнка перакананы, што першая паездка новага-старога прэм’ера ў Маскву – чыста палітычная і зьвязаная з запускам схемы шматвэктарнасьці, якую Януковіч падпісаўся ўрэчаісьніваць.

—Калі хтось лічыць, што галоўнае ў паездцы Януковіча – зьняцьцё напружанасьці па цэнах на газ і бэнзын, то ён памыляецца. Меншым кошт газу ўсё роўна ня стане. На нядаўнім саміце вялікай «восемкі» ў Пецярбургу было выразна дамоўлена – толькі камэрцыйны кошт. І Беларусь ужо адчула на сабе такое рашэньне вядучых краінаў сьвету, якое прынялася выконваць Расея.

Газета по-киевски

Каментары

Цяпер чытаюць

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС7

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

Пенсіянерка паблытала педалі і пабіла сем аўтамабіляў у Мінску ВІДЭА9

Польскае МЗС чакае ўбачыць наступствы адкрыцця двух КПП «у найбліжэйшыя тыдні і месяцы»19

Том Круз нарэшце атрымаў «Оскар»: яму ўручылі ганаровую ўзнагароду за ўнёсак у кіно5

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага1

У Мінску прадаецца кватэра ў доме, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч3

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?12

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць