Спорт22

Швейцарскі футбольны каментатар сутыкнуўся з крытыкай праз адсутнасць згадкі пра рэпрэсіі ў Беларусі

Спартовага журналіста папракаюць у тым, што той змаўчаў аб палітычнай сітуацыі ў Беларусі, калі тлумачыў прычыны паражэння беларускай каманды ў матчы супраць швейцарцаў.

Швейцарскі футбольны каментатар Саша Руфер. Фота: Peter Klaunzer, Keystone

Спартыўны вядучы SRF (Schweizer Radio und Fernsehen ці Швейцарская тэлерадыёкампанія) Саша Руфер падвергся крытыцы праз замоўчванне масавых рэпрэсій у Беларусі падчас свайго аналізу слабых бакоў беларускай футбольнай зборнай. Пра гэта напісала швейцарскае выданне Tages-Anzeiger.

Размова ідзе аб разборы недахопаў беларускіх футбалістаў, якія яшчэ ў канцы сакавіка разгромна прайгралі швейцарцам у адборачным матчы да чэмпіянату Еўропы па футболе (гэтую сітуацыю раней ужо каментавалі і капітан зборнай Беларусі, і яе галоўны трэнер).

У сваім аналізе журналіст Саша Руфер апусціў факт масавых палітычных рэпрэсій у Беларусі, якія наўпрост адбіліся на якасці гульні беларускай зборнай, абмежаваўшыся толькі словамі аб «працэсе апрацоўкі беларускага футбола» і «проста кепскай гульні беларусаў».

«Руфер змаўчаў аб непасрэдным уплыве на беларускую зборную рэпрэсій з боку рэжыму Лукашэнкі і казаў толькі пра нейкія працэсы апрацоўкі беларускага футбола. Журналіст не стаў згадваць тое, што нелаяльных і па сумяшчальніцтве добрых гульцоў рэжым Лукашэнкі зусім прыбраў са зборнай і не толькі», — піша выданне Tages-Anzeiger.

У выніку Руфера абвінавацілі ў парушэнні журналісцкіх прынцыпаў данясення праўды і захавання справядлівасці, а швейцарска-нямецкая праваабарончая арганізацыя Libereco ўвогуле скіравала адкрытую скаргу на адрас Швейцарскай тэлерадыёкампаніі, дзе працуе Саша Руфер.

Аднак кампанія адхіліла скаргу Libereco, заявіўшы аб адсутнасці парушэння прынцыпаў справядлівасці і праўды, а таксама адзначыўшы, што «спорт па-за палітыкай».

«Наш асноўны бізнэс — гэта спорт, а не палітыка. Мы паведамляем гледачам аб дадатковых фактах толькі ў выпадку, калі для самой аўдыторыі гэта актуальна. Нягледзячы на ​​ўсю крытыку на адрас беларускіх і расійскіх спартоўцаў, гульні футбольных і іншых зборных — гэта ў першую чаргу пра найлепшыя выступы і эмоцыі, а не пра палітыку», — заявілі ў адказ на крытыку і скаргі ў Швейцарскай тэлерадыёкампаніі.

Пры гэтым, як адзначае выданне Tages-Anzeiger, тэлерадыёкампанія сама была сярод тых, хто пісаў пра рэпрэсіі ў беларускім грамадстве і спорце. А журналіст Саша Руфер умаўчаў аб сітуацыі ў Беларусі няпроста так: ён атрымаў вымову яшчэ падчас чэмпіянату свету па футболе ў Катары, калі, наадварот, адкрыта асвятляў праблемы з правамі чалавека ў гэтай краіне, што не спадабалася яго наймальнікам.

Каментары2

  • бабрйчанін
    25.05.2023
    Швейцарскім " г..номікам" аб Сумленні ??))) давесці
    Пазбауляйцесь іллюзій аб " єурапейскіх каштоунасцях" і па першае у " вялікам спорце"
    Вы лічыце дапамога Украіне гєта аб " каштоунасцях" Гєта Сорам і Жах..
    Сорам за свае паперєднія учынкі і Жах за Будучыню
  • Казік
    26.05.2023
    Вы лепш у сваіх ААНах і НАТАх узгадвайце Беларусь і думайце што рабіць. А ад футбольных каментатараў можна адчапіцца - гэткім чынам меншасці прапіхваюць свае павестачкі.

Цяпер чытаюць

Пісьменніца Таццяна Заміроўская расказала пра новую кнігу, сны пра Лукашэнку, кошт жыцця ў Нью-Ёрку і тое, чаму злуе на некаторых беларусаў3

Пісьменніца Таццяна Заміроўская расказала пра новую кнігу, сны пра Лукашэнку, кошт жыцця ў Нью-Ёрку і тое, чаму злуе на некаторых беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер5

У ЕС і ЗША паўтара года на падрыхтоўку да вайны з Кітаем і Расіяй — галоўнакамандуючы аб'яднанымі сіламі НАТА ў Еўропе9

На захадзе Польшчы знайшлі артэфакт, падобны да таго, што нарабіў шуму пры раскопках гарадзішча на Менцы8

Аляксандр Усік перамог Даніэля Дзюбуа накаўтам4

У Саудаўскай Аравіі памёр «спячы прынц», які правёў у коме 20 гадоў5

Украіна прапанавала Расіі сустрэцца дэлегацыямі на наступным тыдні2

Гэтыя простыя прадукты — альтэрнатыва бульбе. Раней беларусы елі менавіта іх7

Эксперт патлумачыў, калі варта пачынаць рабіць шэнгенскую візу, каб трапіць на адпачынак у Еўропу1

У Малдове адмовіліся рэгістраваць выбарчы блок, які правёў свой з'езд у Маскве7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пісьменніца Таццяна Заміроўская расказала пра новую кнігу, сны пра Лукашэнку, кошт жыцця ў Нью-Ёрку і тое, чаму злуе на некаторых беларусаў3

Пісьменніца Таццяна Заміроўская расказала пра новую кнігу, сны пра Лукашэнку, кошт жыцця ў Нью-Ёрку і тое, чаму злуе на некаторых беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць