Грамадства2121

Наталля Качанава расказала пра любімыя кнігі

Пра гэта старшыня Савета Рэспублікі падзялілася на сустрэчы з работнікамі «Еўрагандлю».

Фота: Савет Рэспублікі

Пытанне з залы гучала наступным чынам:

— Наталля Іванаўна, якая з прачытаных кніг змагла змяніць ваша жыццё?

«Я многія мастацкія кнігі перачытвала: і Дзюма, і Гюго, і Рэмарка… Рэмарка вельмі люблю. Чытанне — гэта і памяць, і ўменне выказаць свае думкі, і ўменне правільна пісаць.

А вельмі вялікае ўражанне на мяне зрабіў Васіль Сухамлінскі. Ён змяніў мой светапогляд. Я сёння ўнукам, калі сустракаемся, чытаю яго павучальныя апавяданні.

Як асобу мяне фармавалі мае бацькі. Мая мама заўсёды казала: ніколі не бяры нічога чужога; табе людзі робяць зло, а ты ім рабі дабро; ні з кім не сварыся», — адказала Наталля Качанава.

Васіль Сухамлінскі (1918—1970) — вядомы савецкі педагог-наватар, дзіцячы пісьменнік, стваральнік педагагічнай сістэмы, заснаванай на прызнанні асобы дзіцяці найвышэйшай каштоўнасцю, на якую павінны быць арыентаваны працэсы выхавання і адукацыі.

Ён будаваў працэс навучання як радасную працу, вялікую ўвагу надаваў фарміраванню светапогляду вучняў; важная роля ў навучанні адводзілася слову настаўніка, мастацкаму стылю выкладання, складанню разам з дзецьмі казак, мастацкіх твораў, чытанню кніг.

Сухамлінскі распрацаваў комплексную эстэтычную праграму «выхавання прыгажосцю». 

Дарэчы, нарадзіўся ён і ўсё жыццё, за выняткам перыяду Другой сусветнай, пражыў ва Украіне, якую зараз працягвае бамбіць Расія.

Каментары21

  • Витебский
    01.06.2023
    Отличная серия заметок. Все сразу понятно. Образ раскрыт полностью. Все как и обещал. За цивилизаций не поведу. Сухомлинский -детям…..Бедные дети.
  • какая пацешная
    01.06.2023
    "Я сёння ўнукам, калі сустракаемся, чытаю яго павучальныя апавяданні."
    и унуки унимательна унимаюць?
    какая пацешная )
  • Чытач-абармач
    01.06.2023
    Наша Ніва! Калі ласка, я разумею што вам патрэбны навіны, але выглядае так што вы рэкламуеце нам увесь час лукашыстаў. Асабліва тых кто проста выканаўцы і не маюсь ні асобы ні уласнай волі. Навошта нам гэтая інфармацыйнае сьмецце? Есць жа сотні выбітных беларусаў, нам цікава пра ніх пачытаць. 
Усе навіны →
Усе навіны

Канапацкая патлумачыла, што азначае яе паручальніцтва за Пачобута5

Пуцін і Аліеў абняліся пасля сустрэчы на саміце ў Душанбэ6

Яшчэ адзін банк знізіў стаўкі па крэдытах на новабудоўлі1

«Людзей прымушалі думаць, што нічога ніколі не зменіцца». Хто такі антыкамуніст Ласла Краснагаркаі, які атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры?9

У сталічным гіпермаркеце паставілі разумныя вагі са штучным інтэлектам. Як працуе тэхналогія?9

Ветэрана-афганца з Жылічаў асудзілі на 12 гадоў за палітыку, у тым ліку за здраду дзяржаве7

Павел Дураў апублікаваў дэпрэсіўна-песімістычны прагноз на будучыню30

Намібія стала сусветным лідарам па колькасці жанчын на топ-пазіцыях — прэзідэнтка, віцэ-прэзідэнтка і спікерка. Але ёсць нюансы8

Гліннік: Выступ Мельнікавай на апошняй канферэнцыі быў дзіўны — яна казала, як хоча дадому24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін31

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць