Спорт

Месі на наступным тыдні прыме рашэнне — Хаві

Галоўны трэнер «Барселоны» Хаві расказаў пра магчымае вяртанне Ліянэля Месі ў клуб.

Ліянэль Месі. Фота: Peter David Josek / AP

«Месі прыме рашэнне на наступным тыдні. Я ведаю, што Леа дапаможа нам, калі ён вырашыць прыехаць, але ўрэшце я думаю, што мы павінны пакінуць яго крыху ў спакоі. Што тычыцца футбольнай тэмы, то гэта залежыць ад яго. Для мяне ў гэтым няма ніякіх сумневаў. Калі Леа вырашыць прыехаць, для яго будуць адчыненыя дзверы», — запэўнівае трэнер «Барсы»;

Месі гуляў за «Барселону» з дзяцінства. У 2021 годзе ён перайшоў у ПСЖ.

Учора галоўны трэнер парыжскага клуба Крыстоф Гальцье заявіў, што матч апошняга тура чэмпіянату Францыі супраць «Клермона» стане апошнім для аргенцінца ў складзе клуба. Праўда, затым кіраўніцтва ПСЖ паправіла Гальцье, што ён няправільна выказаўся: матч стане апошнім у сезоне. Але французскія медыя пішуць, што сыход чэмпіёна свету справа вырашаная.

Таксама сёння стала вядома, што «Інтэр» Маямі зрабіў прапанову Месі.

Амерыканскі клуб прапануе аргенцінцу кантракт на чатыры гады з заробкам у 50 мільёнаў еўра ў год. Гэта не самая вялікая прапанова: «Аль-Хілаль» гатовы плаціць яму 500 мільёнаў у год, што зробіць Месі самым высокааплатным футбалістам свету.

Бяда толькі ў тым, што фларыдскі «Інтэр» ідзе на апошнім месцы ва Усходняй канферэнцыі, прайграўшы чатыры апошнія матчы запар.

Каментары

Цяпер чытаюць

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

Усе навіны →
Усе навіны

«Чаму ўсе маўчаць пра беларускі Villeroy&Boch?»: беларуска ў захапленні ад Добрушскага фарфору19

Склалі рэйтынг краін па плошчы лясоў на душу насельніцтва. На якім месцы Беларусь?2

Дырэктарка мясакамбіната расказала, як трэба правільна наразаць каўбасу12

Колькі ў Кітаі каштуюць машыны, на якія ў Беларусі будуць наляпляць шыльдзік Zubr16

Аднаўляюцца рэгулярныя палёты ў Мінск з Ізраіля5

Буйны польскі банк пагражае заблакаваць карты беларусам без ДНЖ18

У Мінску здаецца кватэра-лабірынт

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода30

Малайзія аднаўляе пошукі MH370 праз 10 гадоў пасля знікнення авіялайнера

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць