Культура3737

Сяргей Русецкі: «Гэта крык адчаю»

На мінулым тыдні ў інтэрнэце з’явіўся адкрыты ліст аматара опернага мастацтва, гісторыка Сяргея Русецкага да міністра культуры Беларусі Паўла Латушкі. Аўтар засяроджвае ўвагу на праблемах у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета.

На мінулым тыдні ў інтэрнэце з’явіўся адкрыты ліст аматара опернага мастацтва, гісторыка Сяргея Русецкага да міністра культуры Беларусі Паўла Латушкі. Аўтар засяроджвае ўвагу на праблемах у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета. Сяргей Русецкі адказвае на пытанні НН.

«Наша Ніва»: Чаму вырашылі напісаць ліст адразу міністру культуры, а не кіраўніцтву тэатра?

Сяргей Русецкі: Зараз модна звяртацца да Паўла Латушкі і ўскладаць на яго вялікія спадзяванні. А сістэма такая, што калі я звяртаюся да міністра, то Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета таксама атрымае гэты ліст. Я рэгулярна звяртаўся і наўпрост да кіраўніцтва тэатра. Там заўсёды ішлі на кантакт. Дробныя пытанні нават вырашаліся. Але не думаю, што гэта рэальна магло ўплываць на развіццё падзей у глабальным плане.

«НН»: Адказу на ваш ліст яшчэ не было?

СР: Пакуль не. Але ведаю, што ліст ужо трапіў ў тэатр. Ён меў пэўны рэзананс. Яго нават пераклалі на рускую мову, каб лепей зразумець. Спадзяюся, што пераклалі без купюр.

«НН»: Вы акрэслілі сем галоўных праблем у тэатры.

СР: Насамрэч іх болей. Падкрэслю, што гаворка ідзе толькі пра оперу, балет я не закранаю. Калі коратка, то гэта праблема галоўнага дырыжора. У тэатры ён ёсць. Гэта Віктар Пласкіна. Але ці з’яўляецца ён прызнаным музычным лідэрам, аўтарытэтам, кампетэнтным спецыялістам? Для мяне гэта вялікае пытанне. Праблема ў адсутнасці беларускасці ў тэатры. Праблема рэпертуару, які неверагодна звузіўся. Цэны, прысваення ганаровых званняў. Тузін праблем, выкліканых капітальным рамонтам. Пагоршылася акустыка, з’явіліся нязручныя месцы, з якіх амаль нічога не відаць. Раней такога не было. Чаму гэта адбылося? Чаму палова залы павінна знаходзіцца ў некамфортных умовах?

«НН»: У лісце вы называеце канрэтнае прозвішча – Віктар Пласкіна. Ці не з’яўляецца гэта звядзеннем нейкіх уласных рахункаў з ім?

СР: У мяне, звычайнага гледача, няма ніякіх уласных рахункаў з Пласкінам. Я абсалютна не заангажаваны ні ў тэатральныя, ні музычныя групоўкі. І гэта дае мне права гаварыць тое, пра што думаю. Чуткі, вядома, ходзяць розныя. Але калі я абвінавачваю дырыжора Пласкіну, то ў канкрэтных рэчах, якія можа ацаніць глядач: у сарваных спектаклях, непавазе да публікі. Напачатку мне нават падабаўся гэты дырыжор. Ён шмат эксперыментаваў, часам дасягаў цікавага гучання аркестра. Але ў оперным дырыжыраванні ў далейшым ён паказаў сваю некампетэнтнасць. Магчыма, я памыляюся ў сваіх даволі рэзкіх нападах на чалавека. Але гэта крык адчаю.

«НН»: Ці не спрабавалі прыцягнуць да падпісання ліста людзей з тэатра?

СР: Гэта немагчыма. Ніхто не адважыўся б. Але гэты зварот, я магу гаварыць з поўнай упэўненасцю, чаканы ў самім тэатры. Там чакаюць вонкавых імпульсаў. Я ні з кім не ўзгадняў сваіх дзеянняў, але падтрымку мне выказалі людзі з тэатра, з кансерваторыі. Пісалі, тэлефанавалі. Сам не чакаў. Відаць, набалела ім.

Мой зварот з’яўляецца адным з шэрагу зваротаў гледачоў. Да мяне быў напісаны адзін, рыхтуецца чарговы. Гэта пачатак своеасаблівай кампаніі. Аўтарка першага ліста таксама ставіла пытанне наконт Віктара Пласкіны. Але ў адказах з Міністэрства культуры і з тэатра гэта пытанне праігнаравалі. Хаця па іншых пунктах далі тлумачэнні. І нават вырашылі тое-сёе. Дазволілі, напрыклад, гледачам выносіць кветкі на сцэну.

«НН»: Калі ліставанне з Міністэрствам культуры не прынясе ніякіх вынікаў, што будзеце далей прадпрымаць?

СР: Спадзяюся, што вынік будзе. Ужо ёсць рэзананс. Трэба разумець, што мы, гледачы, любім тэатр. Таму лічым неабходным дэманстраваць сваю пазіцыю, сваю заклапочанасць, падказваць нейкія шляхі, правакаваць дыскусію, пошук. Мы разумеем, што ў нечым можам не мець рацыю. Гэта ж погляд гледача. Але мы хочам уплываць на жыццё тэатра.

Каментары37

Цяпер чытаюць

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Усе навіны →
Усе навіны

«Заробак у тры разы вышэйшы, чым дома». Беларус расказаў, як папрацаваў у Егіпце на будаўніцтве АЭС3

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ18

Трагедыя на Гомельшчыне: два 18‑гадовыя хлопцы загінулі ў ДТЗ, аўтамабіль разарвала на часткі4

Фермер-хіпстар вырашыў прадаваць касцюмы з гербамі Беларусі і Расіі. Цэны касмічныя16

У кожнага пакалення свой колер: у міленіялаў — ружовы, у зумераў — жоўты. А каму належыць «нахабны зялёны»?10

У мінскім «Еўраопце» ў аддзеле выпечкі паклалі пакеты для смецця9

Маладую дзяўчыну з Баранавіч, якая вучылася на педагога ў Гродне, арыштавалі па «справе Гаюна»7

Футбольная зборная Беларусі здзейсніла сенсацыю дня ў Еўропе — 2:2 з Даніяй8

У Славакіі школьнікам не спадабалася прарасійская лекцыя прэм'ера Фіца. Ён параіў ім ісці ваяваць на фронт12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць