«Вось калі яны не гэтымі атрадзікамі пяройдуць мяжу». Лукашэнка расказаў пра «чырвоныя лініі» ў знешняй агрэсіі
У гутарцы з прапагандысткай Вольгай Скабеевай Аляксандр Лукашэнка расказаў пра тое, што ён лічыць агрэсіяй на краіну і якія тут для яго «чырвоныя лініі».

«Чырвоныя лініі» для мяне гэта поўнамаштабная агрэсія. З любога боку цяпер, акрамя Расіі, натуральна. А вось Балтыя, Польшча і Украіна…» — сказаў Лукашэнка.
Ён дадаў, што вайскоўцы адрозніваюць гэтыя акты агрэсіі.
«Вось калі яны войскамі пяройдуць мяжу, не гэтымі атрадзікамі [дыверсійнымі групамі], і пачнуць вайну — гэта агрэсія».
Чытайце таксама:
«Ні з гнідай, ні з Валодзем я не размаўляю». Лукашэнка расказаў пра перамовы з Украінай
Лукашэнка заяўляе, што кіраваць ядзернай зброяй будзе ён: «Ніякага вагання не будзе»
Лукашэнка забараніў неабгрунтавана выклікаць беларусаў у міліцыю і КДБ
Каментары
А с отрядиками он уверен что справится. И я даже уверен
Без оккупационной армии путина и его ядерной елды, которую ты втянул в Беларусь, ты - НИКТО и звать тебя - НИКАК.