Здарэнні55

У Мазыры п'яныя рыбаловы не падзялілі ўлоўнае месца, ёсць ахвяра 

Канфлікт п'яных мазырскіх рыбаловаў праз прыкормленае рыбнае месца скончыўся панажоўшчынай і гібеллю аднаго з іх, як паведаміў Следчы камітэт.

Трагедыя адбылася ў ноч з 12 на 13 чэрвеня каля Мазырскай вяслярнай базы на беразе Прыпяці.

Двое сяброў, якія выпілі перад гэтым, пабачылі на раней прыкормленым імі месцы мужчыну, раней знаёмага ім толькі вонкава. Яны пачалі спрачацца за выгодную пазіцыю — і ў выніку таксама нецвярозы «захопнік» схапіўся за нож.

Месца здарэння. Фота: Следчы камітэт

Раненне стала смяротным для аднаго з прыяцеляў — 36-гадовага мужчыны. Ягоны сябар звярнуўся па дапамогу да вартаўніка вяслярнай базы, які выклікаў хуткую і міліцыю.

Неўзабаве прыехалі сілавікі і затрымалі нападніка. Яго адвезлі ў ІЧУ. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу за замах на забойства двух чалавек.

Каментары5

  • Alex
    14.06.2023
    Рыбнае месца каму засталося? Адні дурні вырашылі рэчку падзяліць: адзін пайшоў на той свет, другі за краты, трэці ўжо рыбы наловіць досыць.
  • mikola
    14.06.2023
    Dobryja hlopcy ! Mesca na mogilkah padzjalili ? Udaczy !   Rybu mozna nabyc u *Rybnym magazine*......
  • Суддзя Дрэд
    14.06.2023
    А чаму замах на забойства? Відавочная самаабарона ж! Бо збілі б і кінулі ў ваду.

Цяпер чытаюць

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць19

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Усе навіны →
Усе навіны

Маладой дзяўчыне з Баранавіч прысудзілі калонію за ўдзел у раённым чаце. Яе тэлеграм быў неабароненым5

«Не хапіла аднаго бала». Маці абурылася, што яе дачку не прынялі ў дзясяты клас гімназіі3

У касцёле Браслава знікла польская мемарыяльная шыльда7

На беларуска-польскай мяжы ўзяліся за льготнікаў, якія за грошы дапамагаюць хутчэй праехаць чаргу5

У Мінску адкрылі самую незвычайную развязку — алмазную. Выязджаць трэба як бы на сустрэчку ФОТА12

«Хацелі апытаць мясцовых, але практычна кожны другі аказаўся госцем з Расіі»78

На рамонт Луўра хочуць выдаткаваць 800 мільёнаў еўра. А на «Мону Лізу» могуць увесці асобны дадатковы квіток

МЗС Украіны: Зяленскі гатовы абмяркоўваць пытанне тэрыторый, але толькі на сустрэчы з Пуціным3

«Дармаедаў» пачалі караць за няяўку на прафілактычныя мерапрыемствы19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць19

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць