Меркаванні55

Мытны саюз: Беларусі трэба падтрымка

Брусэль павінен даць сігнал, што кампенсуе Мінску часовыя страты ад непадпісання Мытнага саюза з Расіяй.

Брусэль павінен даць сігнал, што кампенсуе Мінску часовыя страты ад непадпісання Мытнага саюза з Расіяй.

Фактычна, Беларусь была ў Мытным саюзе з Расіяй усе гэтыя гады. Апроч некалькіх другарадных (хоць і важных для некаторых групаў насельніцтва, як мыта на ўвоз аўтамабіляў) пазіцый, беларуская мытная палітыка была абсалютна прывязаная да расійскай. Падпісанне Мытнага саюзу Беларусі, Казахстану і Расіі мае забетанаваць гэтую арматуру.

Такі Мытны саюз — канструкцыя ідэалагічная ці, прынамсі, вытворная такіх канструкцый. На нарадзе па Мытным саюзе Лукашэнка ўпершыню ясна адцеміў адрозненне ў структуры эканомік і доўгачасовых інтарэсах цэнтральнаеўрапейскай краіны Беларусі і еўраазіяцкіх сыравінных гігантаў Расіі і Казахстана. Перад Беларуссю — зусім іншыя перспектывы.

Мытны саюз апраўдваюць неабходнасцю прывілеяванага доступу да расійскага рынку (пра ўнутрырасійскія цэны на вуглевадароды больш не мроіцца). Аднак Фінляндыя дзесяцігоддзямі падтрымлівала выдатныя палітычныя і эканамічныя адносіны, не ўваходзячы ў інтэграцыйныя канструкцыі, здольныя абмежаваць яе суверэнітэт. Яна экспартавала ў Расію і імпартавала з Расію ўсё патрэбнае.
За гэтым быў палітычны выбар: інтэграцыя з гіганцкім і імперскім суседам непазбежна вядзе да нераўнапраўя. Але за гэтым была і абарона нацыянальнай этыкі працы, этыкі ўзаемаадносінаў — найбольшага скарбу як нашага, так і фінскага, не толькі культурнага, але і эканамічнага.

Стаўленне беларускіх прамыслоўцаў і вытворцаў паслуг да кірунку эканамічнай інтэграцыі розніцца ў залежнасці ад таго, адкуль яны імпартуюць і куды экспартуюць. Жлобін, Азот і Нафтан і падобныя будуць цягнуць за Мытны саюз. Аднак у краіне сфармаваліся і ўплывовыя групы інтарэсаў, арыентаваныя і, галоўнае, гатовыя да адаптацыі да еўрапейскіх стандартаў.

Непадпісанне Мытнага саюза — будзьма рэалістамі — прывядзе да карных мераў Масквы.

Расія не прыдумае нічога фатальнага — лепей разарваць Мытны саюз, пакуль БТС-2 і «Нордстрым» не гатовыя. А галоўнае, Беларусь заўжды будзе мець козыр калінінградскага транзіту, нават калі замарозіць вайсковыя аб’яднанні з Расіяй.
У цэлым, Расія не пойдзе на крайнія меры канфрантацыі, якую б ступень нейтральнасці ні абрала Беларусь, бо Беларусь знаходзіцца заблізка ад Масквы. Расія заўжды будзе зацікаўленая ў наяўнасці на гэтым кірунку добрага суседа, а не слабога ці моцнага ворага.

Меры Масквы — адносны рост цэнаў на газ і/ці нафту, зніжэнне прэферэнцыйнасці ў гандлі не нанясуць фатальнае шкоды беларускай гаспадарцы. Рост цэнаў прывядзе да выгаднага росту энэргаэфектыўнасці. Харчовая прамысловасць пераарыентуецца на рынак ЕС. Аднак у кароткачасовай перспектыве Беларусь у пэўным сэнсе пацерпіць.

Было б своечасова, каб Беларусь мела гарантыі атрымання макраэканамічнай дапамогі ЕС для кампенсацыі часовых стратаў ад выхаду з расійскай прасторы.

Непадпісанне Мытнага саюза з Расіяй непазбежна прывядзе да прыцягнення Беларусі ў еўрапейскую эканамічную супольнасць.
Насамрэч, адзін непастаўлены подпіс можа адкрыць перад нашай краінай унікальныя магчымасці.

Каментары5

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП17

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Усе навіны →
Усе навіны

Маскву і вобласць атакавалі ўкраінскія беспілотнікі

Кітай і ЗША дамовіліся аб «рамках» гандлёвай здзелкі напярэдадні сустрэчы Сі і Трампа

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі38

Паветраная прастора над Вільняй была адкрытая ў 4:30

ДАІ аб'явіла вайну маршруткам. А дзе яшчэ ў свеце катаюцца на іх?5

УСУ пашкодзілі дамбу пад Белгарадам3

Часопіс МЗС Расіі прапанаваў прымяняць ва Украіне савецкі досвед акупацыі Германіі6

Літва зноў закрыла мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін40

Што было ў апошніх галасавых паведамленнях Веры Краўцовай, якая знікла ў М'янме6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП17

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць