Грамадства2525

У выступе на ўрачыстым сходзе Лукашэнка кляйміў Захад з пазіцый панславізму, палез і ў лінгвістыку

Выступаючы ўвечары 30 чэрвеня на ўрачыстым сходзе з нагоды афіцыйнага «Дня незалежнасці», што адзначаецца 3 ліпеня, Лукашэнка тлумачыў цяперашнюю кансалідаваную пазіцыю заходняга свету супраць беларускага рэжыму і расійскага імперыялізму тым, што на Захадзе, маўляў, «вірус нянавісці да ўсяго славянскага перадаецца з пакалення ў пакаленне». 

Фота: Getty Image

Спічрайтары гэтым разам увялі ў тэкст лукашэнкаўскага даклада нават лінгвістычныя матывы. Так, паводле слоў Лукашэнкі, які, як вядома, сам ніводнай з заходнееўрапейскіх моў не валодае, «вірус нянавісці» перадаецца заходнікам 

«разам са словамі «раб» і «славянін», якія ў мовах ад англійскай і нямецкай да шведскай і французскай гучаць практычна ідэнтычна, аднолькава».

Пры гэтым са славянства, якому ёсць небяспека ад «вірусу нянавісці», не выключаецца і Польшча, якая, нягледзячы на моцнае саюзніцтва з Захадам, нібыта ўспрымаецца апошнім гэтак жа сама, як і Беларусь з Расіяй выключна дзеля славянскасці мовы, на якой палякі размаўляюць:

«Польскаму ўраду варта падумаць сваёй галавой. І найперш пра свой народ. Для Захаду палякі былі і застаюцца славянамі. А гэта — расходны матэрыял».

Пры гэтым такая панславісцкая рыторыка не нейкае ноу-хау лукашэнкаўскіх спічрайтараў, бо фактычна тое самае сёння казаў і міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў на ўрачыстым прыёме ў беларускай амбасадзе ў Маскве з нагоды афіцыёзнага свята:

«У нашым агульным, як некалі здавалася, еўрапейскім доме пасеяна зерне нянавісці, зерне расавай перавагі, зерне адмены культуры, у тым ліку і славянскай культуры».

Чытайце таксама:

Пяскоў нічога не ведае пра планы ўзнагародзіць Лукашэнку

Лукашэнка загадаў усе дзяржорганы і арганізацыі перасадзіць на «Джылі». Не абышлося без выключэнняў

«Лукашэнка можа стаць міратворцам на сваю галаву, бо Пуцін помслівы». Аналітык — пра вынікі мяцяжу і Прыгожына ў Беларусі

Каментары25

  • Доктар
    30.06.2023
    У псiхушцы сёння прыгалi ал шчасця:)
  • Common sense
    30.06.2023
    Молодежь не знает наверное, но он ещё когда-то про Скарину Питерского рассказывал. Тот ещё историк-лингвист.
  • mikola
    30.06.2023
    Доктар, / czago prygali-skakali ? Czakali Novaga pacyenta ?
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?3

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне з-за моцных дажджоў затапіла кватэры на дзевяці паверхах

Лукашэнка: Беларусь гатова пастаўляць у Калінінград няшчасную бульбу8

Wildberries выходзіць на рынак таксі ў Беларусі1

Як выбраць правільную падушку і ці дапаможа масаж ад боляў у шыі? Адказвае доктар-артапед

Расія нанесла масіраваны ўдар па адным з аператыўных аэрадромаў Украіны5

У Беларусі прыдумалі сырнае марожанае1

Рыбак на Прыпяці выцягнуў таўсталобіка вагой за 25 кілаграм2

Украіна атакавала вайсковы завод у Чувашыі1

Ці можна есці прарослую бульбу, цыбулю і часнок?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?3

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць