Грамадства1111

Мінгандлю знайшло аўтара правакацыйных упаковак «Сасі жуй» у крамах

У Мінску ў крамы падклалі мяса з правакацыйнай рэкламай — іх аўтара знайшлі, інтэрнэт-рэсурсы заблакавалі, паведамляе Міністэрства антыманапольнага развіцця і гандлю. 

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю расказала пра справу, звязаную з правакацыйнай рэкламай, якая з’явілася на ўпакоўках мяса ў шэрагу мінскіх крам. Такія тавары заўважылі як мінімум у «Еўраопце» на Мантажнікаў, ТЗЦ Palazzo і «Кароне-Замак».

«Спачатку сасі, потым жуй», — было напісана на адной з упаковак. На іншай упакоўцы напісана «Сасіжуі з мяса (сабакена) чыкена». Пры гэтым нідзе не ўказаныя ні склад, ні штрых-код, ні вытворца прадукту.

Цяпер МАРГ паведаміла, што ў выніку расследавання інтэрнэт-рэсурсы, дзе прасоўвалася прадукцыя, заблакаваныя, асоба, датычная да распаўсюду, устаноўленая, матэрыялы перададзеныя ў праваахоўныя органы.

Вытворца, які называў свае дзеянні «партызанскім маркетынгам», цяпер можа быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за распаўсюд неналежнай рэкламы. 

Каментары11

  • Андрусь
    09.06.2025
    ёю, а з чаго Вы ўзялі, што яно атрутнае?
    • ёю
      09.06.2025
      Андрусь, невядомае паходжанне, без маркіровак, можа яно сапсавалася, валячючыся па крамах.
  • Эхма
    09.06.2025
    По-моему, это злостное хулиганство.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны16

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец з Індыі паступіў вучыцца ў Санкт-Пецярбург, а ў яго адабралі пашпарт і адправілі на вайну4

Колькі трэба адкладаць у месяц, каб купіць кватэру па новай сістэме будаўнічых зберажэнняў2

У Польшчы затрымалі групоўку, якая па-за санкцыямі пераганяла люксавыя аўто ў Беларусь і Расію3

На вуліцы Карла Маркса ў Мінску прадаюць яркую сталінку. Квадрат каштуе больш за $4400

Мінчанка прадала машыну за 900 рублёў, а праз чатыры гады даведалася пра доўг 6000 рублёў4

Nvidia дамовілася інвеставаць да $100 млрд у ChatGPT — кампаніі плануюць стварыць суперінтэлект2

«На прабегу 40—55 тысяч пачынаюць прагараць клапаны». Беларусы пра досвед карыстання Geely14

Як Стакгольм перамог заторы без абурэння жыхароў8

«Залаты мяч» атрымаў французскі нападнік Усман Дэмбеле

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны16

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць