Грамадства33

Назвалі прычыну, па якой адбылася ўцечка звестак адразу ў некалькіх беларускіх кампаній

Спецыялісты Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных расказалі, у чым, на іх думку, прычына некалькіх фактаў нядаўняй уцечкі ў інтэрнэт даных кліентаў беларускіх кампаній, і патлумачылі, як змагацца з новай уразлівасцю. 

Як высветлілі ў цэнтры, зламыснікі скарысталіся ўразлівасцю міжсайтавых сцэнарыяў інфармацыйнай сістэмы «Бітрыкс». Яна дазваляе загружаць на серверы кампаніі іншыя файлы-скрыпты ў фармаце *.php (adminer.php, testing.php і інш.) і атрымліваць доступ да базы даных інфармацыйных рэсурсаў.

Асноўнай прычынай уразлівасці ў арганізацыі называюць блакаванне абнаўленняў, якое часта ўсталёўваюць адміністратары рэсурсаў. Хоць своечасовае абнаўленне сістэмнага ПА здольнае прадухіліць падобныя праблемы.

Акрамя таго, беларускія кампаніі часам, маўляў, легкаважна ставяцца да забеспячэння тэхнічнай і крыптаграфічнай абароны персанальных звестак і пытанняў інфармацыйнай бяспекі ў цэлым.

Апошнімі днямі стала вядома пра ўцечку персанальных звестак у крамах «Буслік» і «Востраў чысціні», а таксама ў кампаніі па ўстаноўцы дзвярэй «Юркас».

 

Каментары3

  • Казік
    10.07.2023
    Бітрыкс - шляпа ад 1С
  • вясёлыя крумкачы
    10.07.2023
    > ўразлівасцю міжсайтавых сцэнарыяў інфармацыйнай сістэмы «Бітрыкс
    РАСЕЙСКАЙ інфармацыйнай сыстэмы Бітрыкс. Самае галоўнае забылі сказаць. Гэта ўсё што трэба ведаць аб бяспеца "беларускага" "IT". І гэта толькі пачатак...
  • Проджэкт
    10.07.2023
    Казік, так ё - Бітрыкс гэта расейскае лайно ад 1С. Там дзірак процьма. Можа і бакдораў хапае праз якія дадзеныя ўвогуле аўтаматычна зліваюцца на расейскія серверы, а адтуль ужо іх прадаюць, бо на Расеі ўсё прадаецца, бо краіна такая…

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка16

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Учарашні ўдар украінскіх дронаў па Наварасійску прывёў да значных страт у расійскай СПА4

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка16

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць