Грамадства

На судзе над Юргілевіч і Мажэйкам пачынаюцца судовыя спрэчкі. Ставяць у віну інфармацыю пра суд над Алесем Пушкіным

Юлія і Павел абвінавачваюцца па ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса «за іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, здзейсненае паўторна групай асоб па папярэдняй змове».

Фота: БелТА

У Гродне на судовым працэсе па справе Юліі Юргілевіч і Паўла Мажэйкі пачаліся спрэчкі бакоў, як піша БелТА.

Паводле матэрыялаў справы, Павел Мажэйка, дзейнічаючы групай асоб па папярэдняй змове з Юліяй Юргілевіч, з лютага па сакавік 2022 года перадаў «неўстаноўленым асобам» для размяшчэння на інтэрнэт-парталах «Белсата» атрыманую ад Юліі Юргілевіч інфармацыю аб пазбаўленні яе ліцэнзіі адваката і выключэнні з Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў і аб разглядзе Мінскім гарадскім судом крымінальнай справы ў дачыненні да Алеся Пушкіна і прызначэнні яму пакарання.

Сцвярджаецца, што пасля гэтага звесткі былі апублікаваныя ў адкрытым доступе ў інтэрнэце на сайце «Белсата», «забяспечыўшы такім чынам доступ да названай інфармацыі неабмежаванаму колу асоб».

Следства сцвярджае, што тым самым Юлія Юргілевіч і Павел Мажэйка групай асоб па папярэдняй змове «аказалі іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, якое загадзя накіравана на планаванне, арганізацыю, падрыхтоўку і здзяйсненне замахаў на асновы канстытуцыйнага ладу і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь, дыскрэдытацыю органаў дзяржаўнай улады і кіравання, абясцэнілі каштоўнасці і мэты грамадства і дзяржавы, органаў дзяржаўнай улады і кіравання, праваахоўнай сістэмы і судоў па забеспячэнні правоў, свабод і гарантый шляхам распаўсюджвання ў гэтых мэтах загадзя лжывых звестак».

Судовы працэс ідзе ў Гродзенскім абласным судзе. Пасяджэнне праходзіць у адкрытым рэжыме.

***

Павел і Юлія адмаўляюць віну.

Юргілевіч заявіла, што яе трымаюць у «свінскіх умовах» і не далі азнаёміцца са справай.

Да суда фігуранты адмовіліся даваць паказанні, у судзе Мажэйка адказвае на пытанні выбарачна. Бацька журналіста Іван Мажэйка адмовіўся сведчыць супраць сына.

Наколькі ведае жонка Мажэйкі Ірына Чарняўка, Паўла і Юлію прыводзяць на працэс у кайданках, але здымаюць іх на час пасяджэння.

Юлію прывялі ў суд у робе з надпісам «Карцар №2».

Справу разглядае рэкардсмен па палітычных прысудах суддзя Максім Філатаў, які даў Вітольду Ашурку пяць гадоў калоніі.

Каментары

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса3

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў 24-гадовы z-блогер Святоша, які хваліўся забойствамі палонных10

На прыпынку «Ламаносава» ў сталіцы адрамантавалі асфальт. Вынік уражвае2

У паўднёвай Еўропе стаіць чырвоная спёка4

Маці чатырох дзяцей, якую схапілі на выхадзе з анкадыспансера, адпусцілі да суда дадому2

«Расіяне зайздросцяць узроўню беларускага адзінства»42

На МАЗе выбралі маскота і далі яму імя14

ЗША маюць намер зламіць спажыўцоў расійскай нафты ў выпадку правалу ўрэгулявання вайны ва Украіне3

Як беларуска ў 18 гадоў стала прафесійным капітанам яхты і робіць на гэтым бізнес1

У Іспаніі беларусаў вызвалілі з працоўнага рабства2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса3

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць