Гісторыя22

У расійскім Арле знайшлі пліту з узарванага ў Магілёве сабора 

Некалькі дзён таму завуч магілёўскай школы № 34 Галіна Бяляева паведаміла карэспандэнту газеты «Звязда», што ў Арле знайшлі мемарыяльную пліту, якая належыць архіепіскапу Магілёўскаму і Мсціслаўскаму Яўсевію, што памёр у 1883 годзе. Ён быў пахаваны ў Спаса-Праабражэнскай царкве ў Магілёве. Сабор быў узарваны ў савецкі перыяд і да нядаўняга часу нічога не было вядома ні пра пліты, якія былі ў ім, ні наогул пра іншыя рэчы, звязаныя з храмам.

Галіна Бяляева па адукацыі гісторык і спецыялізуецца на даследаваннях старадаўніх надмагілляў.

«Імя архіепіскапа Яўсевія ўсплыло, калі я працавала ў піцерскіх архівах, — расказвае суразмоўніца. — У дакументах вядомага навукоўца, выдаўца і гісторыка вялікага князя Мікалая Міхайлавіча Раманава, дзядзькі цара Мікалая ІІ, я знайшла цікавы рапарт, дзе была інфармацыя пра тое, што ў Спаса-Праабражэнскай царкве былі пахаваныя магілёўскія архіепіскапы Георгій Каніскі і Яўсевій, а таксама епіскап Віталій Грэчулевіч. Гэтая інфармацыя спатрэбілася князю, каб сістэматызаваць даныя па ўсіх правінцыйных могілках, у тым ліку тых, якія знаходзіліся на тэрыторыі сённяшняй Беларусі — на той момант часткі Расійскай Імперыі.

З той падачы ў 1908—1911 гадах Магілёўская епархія правяла маштабную работу па перапісе даных з надмагільных пліт. Гэты абагульнены звод павінен быў увайсці ў адзін з тамоў спецыяльнага выдання. Але адбылася Кастрычніцкая рэвалюцыя, і сабраныя звесткі ляглі ў архівы. Што датычыцца Спаса-Праабражэнскага храма, то ён быў знесены ў 50-я гады мінулага стагоддзя. Сёння на гэтым месцы знаходзіцца Следчы камітэт Магілёўскай вобласці».

Пакуль даследчыца рыхтавала да выдання кнігу «Неапублікаваны рускі правінцыяльны некропаль Мікалая Міхайлавіча Раманава» і размяшчала ў інтэрнэце інфармацыю пра тых знакавых для Магілёва асоб, прозвішчы якіх яна выпісала з архіва, на яе выйшлі краязнаўцы і паведамілі, што ў Арле на могілках знаходзіцца пліта колішняга магілёўскага архіепіскапа.

Надмагільная пліта архіепіскапа Магілёўскага Яўсевія была знойдзена настаяцелем царквы ў гонар Іаана Прадцечы протаіерэем Уладзімірам і дзякам Сяргеем Зайцавым. Яны пачалі вывучаць пліты на могілках і вельмі здзівіліся, калі на магіле дзяўчынкі Любові Лісавай, якая памерла ад сухотаў у 1872 годзе, убачылі пліту архіепіскапа Яўсевія. Паведамілі аб сваёй знаходцы ў мясцовы музей, старшы навуковы супрацоўнік якога Ганна Шацеева і выйшла на магілёўцаў.

Спробы забраць пліту рабіліся і раней, але зрабілі гэта толькі сёлета. Паколькі пліта не трапіла ў спіс мясцовых культурных каштоўнасцяў, то праблем з яе вывазам не ўзнікла.

Галіна Бяляева падзялілася смелымі спадзяваннямі, што, магчыма, у Арле знойдуцца надмагіллі і астатніх святароў, якія былі пахаваныя ў Спаса-Праабражэнскім храме ў Магілёве. У музеі ёй расказалі, што пры рэстаўрацыі тамтэйшага моста праз Аку ў падмурку адной з апор знайшлі абломкі надмагілляў.

Як трапіла ў Арол магілёўская пліта, невядома. Магчыма, мяркуе гісторык, падобныя рэчы вывозіліся з Беларусі як будаўнічы бут для аднаўлення пасля вайны гарадоў Савецкага Саюза. Або пліту ратавалі вернікі. І, хутчэй за ўсё, для гэтых мэт выкарыстоўваўся менавіта чыгуначны транспарт.

Каментары2

  • от д'яблы
    25.07.2023
    Сёння на гэтым месцы знаходзіцца Следчы камітэт Магілёўскай вобласці
  • Улад
    25.07.2023
    Гарады БССР таксама патрабавалі аднаўлення пасля вайны :) Але ж гэтыя пліты павезлі ў Расію.

Цяпер чытаюць

Нобелеўскую прэмію міру атрымала лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада8

Нобелеўскую прэмію міру атрымала лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада

Усе навіны →
Усе навіны

Рэйс «Белавія» з Мінска ў Анталью экстранна прызямляўся ў Саратаве1

Ветэран «СВА» і былы чыноўнік Смаленшчыны зажыва згарэў у аўтадоме ў свой дзень народзінаў2

Падлетак на самакаце збіў жанчыну. Бацькі выплацілі ёй шалёныя грошы за шкоду6

Гомельскую суддзю, якая адпрацавала 25 гадоў і займалася палітычнымі справамі, выгналі за сістэматычныя дысцыплінарныя парушэнні10

У вышук аб'явілі легендарнага лыжніка Сяргея Далідовіча, удзельніка сямі зімовых Алімпіяд1

Пуцін сустрэўся з Аліевым і апраўдваўся за збіццё самалёта азербайджанскіх авіяліній9

У мінскім метро хутка з'явяцца новыя цягнікі2

Гамяльчанка пацікавілася, чаму з абласнога тэатра не здымаюць чырвона-зялёны дэкор, хаця святы мінулі — і тут панеслася9

Жанчына, у якой памерла дачка, праз сацсеткі шукае беларускі світшот, як быў у дзіцяці. Вытворца таксама адгукнуўся3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нобелеўскую прэмію міру атрымала лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада8

Нобелеўскую прэмію міру атрымала лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць