Грамадства

У Гомелі пачынаецца закрыты суд над журналісткай Ларысай Шчыраковай. Ёй пагражае да сямі гадоў

Гомельскі абласны суд пачынае разгляд крымінальнай справы вядомай журналісткі і культурніцкай дзяячкі Ларысы Шчыраковай. Яе абвінавачваюць паводле арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці і тое ж дзеянне, якое ажыццяўляецца паўторна). Судовы працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме.

Справу прызначаны разглядаць суддзя Мікалай Доля. Ён вядомы тым, што ўжо адправіў за краты на пяць гадоў журналістку Ірыну Слаўнікаву, піша «Вясна».

Ларысу затрымалі ўвечары 6 снежня 2022 года пасля ператрусу ў яе доме. Яе непаўналетняга сына змясцілі ў прытулак. Былы муж палітзняволенай, які апошнія гады жыў у Расіі, сабраў неабходныя дакументы і 23 снежня забраў Святаслава. Іншым сваякам хлопчыка не аддавалі. 

Напачатку на Ларысу завялі крымінальную справу паводле арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) і змясцілі ў гомельскі СІЗА №3. Больш як месяц таму памерла маці жанчыны. Журналістку нават не адпусцілі з СІЗА на пахаванне.

Паводле матэрыялаў следства, Ларыса Шчыракова «са жніўня 2020 года па снежань 2022 года, выкарыстоўваючы напружаную грамадскую сітуацыю і імкнучыся дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне, праз розныя месенджары і ўліковыя запісы ў сацсетках перадала для размяшчэння і размясціла ў інтэрнэце, у тым ліку на дэструктыўных рэсурсах, інфармацыйныя матэрыялы з загадзя лжывымі звесткамі, якія дыскрэдытавалі Рэспубліку Беларусь».

Яна ж, па меркаванні пракуратуры, «ажыццяўляла збор, стварэнне, апрацоўку, захоўванне і перадачу аўдыя-, відэа-, фота— і тэкставай інфармацыі для далейшага выкарыстання ў мэтах забеспячэння экстрэмісцкай дзейнасці інфармацыйнага рэсурсу «Вясна» і экстрэмісцкага фармавання «Белсат»».

За сваю журналісцкую дзейнасць Ларысу Шчыракову болей за 40 разоў прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафаў і арыштаў. Урэшце яна вымушаная была заявіць аб тым, што адыходзіць ад журналісцкай дзейнасці і будзе займацца этнафотасесіямі і псіхалогіяй. 

Падтрымаць журналістку: СІЗА-3, 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Ларыса Фёдараўна Шчыракова.

Чытайце таксама:

Паўлу Мажэйку і Юліі Юргілевіч прысудзілі па 6 гадоў калоніі

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў26

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады34

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў26

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць