Здарэнне адбылося 26 ліпеня ў вёсцы Рупейкі. Дзеці распавялі бацькам, што на іх вачах мужчына задушыў бадзяжнага сабаку. Бацькі, пабачыўшы цела жывёлы, паведамілі ў міліцыю.

Фота: гродзенская міліцыя
Забойцам аказаўся 51-гадовы мясцовы жыхар, які да гэтага інцыдэнту не меў праблем з законам. Мужчына толкам не змог патлумачыць матывы, а спаслаўся на правал у памяці.
Заведзена крымінальная справа паводле артыкула «Жорсткае абыходжанне з жывёлай».
Каментары