Свет11

У Смаленскай вобласці скандал праз Зяленскага

У дэпутаты Смаленскай абласной думы ад «Адзінай Расіі» балатуецца Аляксандр Зяленскі. Падчас сустрэчы з выбаршчыкамі аднаго з прысутных абурыла прозвішча кандыдата. 

Аляксандр Зяленскі. Фота: er.ru

Незадаволены дзядуля заявіў, што такое супадзенне «абразлівае для ўдзельнікаў СВА і патрыётаў» і што Зяленскага трэба зняць з выбараў. Або ён мусіць змяніць прозвішча.

Сам Аляксандр Зяленскі адказаў, што не нясе адказнасці за сваіх аднафамільцаў. Таксама ён не мае намеру мяняць прозвішча і здымацца з выбараў.

Таксама спікер аблдумы Ігар Ляхаў заклікаў «не пераследаваць людзей па прозвішчы», пасля чаго пенсіянер пакінуў залу.

«Яго (Аляксандра Зяленскага) радавод вядзе да кубанскіх казакаў, за сваіх цёзак смалянін адказнасці несці не можа. Акрамя таго, ён падкрэслівае, што ў ягоным родзе здраднікаў ніколі не было, і адмаўляцца ад свайго прозвішча кандыдат не мае намеру, — удакладнілі ў аддзяленні партыі.

Каментары1

  • Немцов
    17.08.2023
    Дзядуля, Ляхаў таксама здраднік, напішы куды трэба

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Чэмпіянат свету па футболе 2034 года могуць правесці ў 2035-м1

У Брагіне завуч гімназіі ідэалагічна адсправаздачылася ФОТА ўласнай дачкі4

Ціханоўская: Мы з Сяргеем не канкурэнты, а гісторыю з адменай інтэрв'ю CNN раздзьмулі14

Колькі каштуе паесці ў элітным французскім рэстаране Віктара Лукашэнкі?30

Прадстаўнік ЗША пры НАТА анансаваў пастаўку Украіне зброі, якой яна раней не мела6

Па трасе М1 везлі гіганцкага зубра. TikTok гадае, куды ён накіроўваецца2

У Беларусі жывуць аднагодкі дыназаўраў. Жыхар Палесся расказаў і паказаў, як за імі назірае7

Некаторыя іпэшнікі з новага года не змогуць гандляваць праз маркетплэйсы

Таджыкскія дзеці віталі Лукашэнку па-беларуску. Ён пачын не падтрымаў ВІДЭА29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін21

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць