Усяго патроху1616

Элітны дом на касцях

У Мінску будуць шматпавярхоўку там, дзе ў вайну быў канцлагер.

У Мінску на месцы, дзе ў часы вайны быў канцлагер, пачалося будаўніцтва новага шматпавярховага дома. Жыхары суседніх дамоў № 30 і 32 спрабуюць спыніць будоўлю, ці хаця б парушэнні заканадаўства, якія адбываюцца ў іх на вачах.

На перакрыжаванні вуліцаў Якуба Коласа і Калініна стаіць мемарыяльны помнік. Напісана, што на гэтым месцы падчас вайны знаходзіўся канцлагер, у якім загінула больш за 14 тысяч людзей. А трошкі далей, у дворыку, ужо працуюць экскаватары, рыюць катлаван для новага шматпавярховага дома. Прычым рыюць на месцы, якое афіцыйна з’яўляецца гістарычным. На пашпарце воінскіх пахаванняў за нумарам 1146 напісана, што ў 1994 годзе тут былі знойдзены парэшткі 510 чалавек. Далей раскопкі пакуль ніхто не праводзіў.

Жыхарка суседняга дому, Галіна Калеснікава, узгадвае, як пачыналася гэтая новабудоўля:

«У нас быў зялёны, спакойны дворык. І тут раптам пачалі рыць яму, газаправод класці. Потым пачалі рушыць дрэвы. Сёння прыязджала эколаг. Сказала, што дрэвы нашыя былі старымі і гнілымі. Так, насамрэч, адно дрэва гнілое, а астатнія? Яны проста перашкаджаюць газаправоду, а яна кажа па старасці. Ліпу зрубілі, маладзенькую. Сёння салдаты грузілі хуткімі тэмпамі, вельмі спяшаліся, пакідалі ў самазвалы абрэзкі дрэва, на вуліцы толькі хвасты засталіся. Увесь двор знеслі, пераўтварылі ў разруху».

Жыхарка суседняга дому, Ала Кароль, расказвае:

«Я лічу, што будаўніцтва вядзецца на касцях людзей. Гэта абсалютна незаконнае мерапрыемства, таму што з намі салідарны мясцовыя ўлады. Мы звярнуліся ў пракуратуру горада Мінска, якая сказала, што будзе разглядаць у бліжэйшыя дні гэтае пытанне. Таксама нашы прэтэнзіі былі прад’яўлены Мінгарвыканкаму і міністэрству аховы навакольнага асяроддзя».

Занепакоеныя лёсам свайго дворыка жыхары 30 лістапада правялі сход. На якім прынялі рашэнне змагацца за свой утульны дворык. Сабралі 92 подпісы пад лістамі супраць новабудоўлі і супраць парушэнняў законаў, якіх тут хапае. І пачалі звяртацца ва ўсе інстанцыі, куды толькі магчыма.

Прадстаўнік камітэта грамадзян, Мецелёва Святлана:

«Будаўніцтва ўнутры ўжо існуючай забудовы — гэта звычайная справа, але дзеля чаго рушыць існуючую інфраструктуру. Дзеля чаго нашы двары, якія і так знаходзяцца ў цэнтры горада на перасячэнні дарог, ператвараць у будаўнічую пляцоўку?.. Чаму гэты праект ажыцяўляецца без узгаднення з жыхарамі. Гэта ж парушэнне заканадаўства. Мы напісалі зварот у Мінгарвыканкам, Міністэрства экалогіі і Пракуратуру горада Мінска, каб правесці праверку законнасці гэтага праекта і прывязкі яго да існуючай забудовы і да нашых дамоў».

Асабліва звяртаю ўвагу, што мы супраць таго, каб заезд будаўнічых машынаў адбываўся праз наш двор. Тут жыве шэраг удзельнікаў вайны, ветэранаў і проста сталых людзей. Можа скласціся аварыйная сітуацыя. Замест таго каб пабудаваць непадалёк дзіцячы садок — ідзе чарговае элітнае будаўніцтва. У некаторых СМІ, як прыклад, часопіс «Нерухомасць» ужо ідзе нават рэклама, што ў элітнай паркавай зоне будуецца дом, які будзе мець зручныя аўтастаянкі. Мы так разумеем, што ў аўтастаянкі для выбраных слаёў грамадства ператворацца нашыя двары».

Не звяртаючы ўвагу на прэтэнзіі і скаргі жыхароў, ОАО Мапід горада Мінска пачаў будаўніцтва. 2 снежня экскаватары прыступілі да капання катлавану. Жыхары ходзяць навакол і ўздыхаюць, шкада ўтульнага дворыка. Але яшчэ больш страшна, што метрам лявей ці правей вырыюць чалавечыя косткі былых ваеннапалонных.

Удакладненне. Выява праекту жылога комплекса “Прэстыж” была памылкова размешчаная ў якасці ілюстрацыі да артыкулу “Элітны дом на касцях” на сайце nn.by ад 3 снежня 2009 . Жылы комплекс “Прэстыж”, які будуецца ТАА “ГорадСтрой” па адрасе вул.Бяды, 6, не мае адносінаў да забудовы на месцы былога канцэнтрацыйнага лагера.

Каментары16

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка9

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана24

У акупаваным Крыме зноў прадаюць знакамітую «Масандру»3

Кіраўніца расійскага Цэнтрабанка заявіла пра вычарпанне апошніх рэсурсаў росту расійскай эканомікі16

Ва Украіне прызначылі новага камандуючага Сухапутнымі войскамі2

З'явіўся ўказ, які дазваляе прыватызаваць арэнднае жыллё1

Іран і ЗША непублічна вялі прамыя перамовы пасля ўдараў Ізраіля

Палітвязня Наліўку падмануў палітвязень Абрамук — забраў падтрымку, якую той павінен быў атрымаць па вызваленні15

Магіла акадэміка Карскага ў Пецярбургу ўся зарасла баршчэўнікам ФОТАФАКТ15

Славацкі палітолаг, былы кіраўнік амерыканскага фонду PACT лабіруе збліжэнне з Лукашэнкам8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка9

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць