Пры правядзенні дзяржаўных закупак высветлілася, што транспартная кампанія «Эльмівіта», якая аказвае паслугі людзям з інваліднасцю, незаконна карысталася падатковай льготай у 15%, піша прэс-служба Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Фота ілюстрацыйнае
Арганізацыя заяўляла, што ў ёй працуюць людзі з інваліднасцю, каб атрымаць перавагі пры ўдзеле ў тэндарах. Але падчас праверкі МАРГ было ўстаноўлена, што з лютага па лістапад 2023 года такіх работнікаў фактычна не было.
У выніку суд прызнаў парушэнне і аштрафаваў кампанію на 4200 рублёў, а яе кіраўніка — больш чым на 800 рублёў. Рашэнні суда ўступілі ў сілу і не былі абскарджаныя.
Каментары