Культура11

У Вільні адкрываецца Тыдзень беларускай культуры. Будуць і літаратурныя сустрэчы, мастацкія майстэрні, квэст па беларускіх мясцінах і нават кірмаш

З 4 да 10 верасня ў Цэнтры беларускай культуры й супольнасці ў Вільні (Віленская, 20) адбудзецца цэлы Тыдзень беларускай культуры.

Кожны дзень будзе прысвечаны пэўнаму аспекту беларускай культуры.

4 верасня, панядзелак: Дзень шляхты (будзе праведзеная майстэрня замкаў*, падчас якой дзеці з бацькамі змогуць сабраць з паперы мадэлі сапраўдных беларускіх замкаў; прэзентацыя з дэгустацыяй «Беларуская культура кавы», шляхетная і інтэлігентная).

5 верасня, аўторак: Дзень славутых беларусаў (сумесна з Ulegend — квэст па Вільні, падчас якога трэба шукаць мясціны, звязаныя са славутымі беларусамі).

6 верасня, серада: Дзень выяўленчага мастацтва (майстар-клас «Відзікі»*, акварэльны майстар-клас «Зорка Венера»*).

7 верасня, чацвер: Дзень літаратуры і паэзіі (паэтычная сустрэча з Настай Кудасавай і Віталём Рыжковым; пасля сустрэчы для кожнага і кожнай будзе адкрыты вольны мікрафон — можна прачытаць свае вершы, фрагменты празаічных твораў ці паразважаць наконт таго, што турбуе).

8 верасня, пятніца: Дзень музыкі (беларускае караоке).

9 верасня, субота: Кірмаш (беларусы запрашаюць сяброў! На падворку Цэнтра будзе праведзены кніжны кірмаш і кірмаш вырабаў народнай творчасці, удзел возьмуць не толькі беларусы, але і майстры самых розных нацыянальнасцяў, будуць арганізаваныя гульні для дзяцей, аквагрым і іншыя цікавосткі, вулічная ежа, а таксама пройдуць выступы Аляксандра Памідорава і іншых спевакоў).

10 верасня, нядзеля: Багач (традыцыйнае святкаванне беларускага «Багача», плануецца правядзенне адпаведнага абраду, супольны абед са стравамі нацыянальнай кухні, беларускія народныя танцы, гульні для дзяцей, падвядзенне вынікаў вясёла-сур’ёзнай латарэі «Багач»).

Але гэта не ўсё!

Цягам усяго тыдня працуюць сялянская фотазона, імерсіўная выстава «Лес беларускай міфалогіі і фальклору», замкавая і літаратурныя прасторы, адукацыйныя цікавосткі для дзяцей і дарослых, анлайн і афлайн актыўнасці і гэтай далей, далей, далей.

Сачыце за нашымі афішамі і абвесткамі!

* Колькасць месцаў абмежаваная. Патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя. 

Рэгістрацыя на Майстэрню замкаў.

Рэгістрацыя на майстар-клас «Відзікі».

Рэгістрацыя на майстар-клас «Зорка Венера».

Сардэчна запрашаем кожнага і кожную! Адкрываем новы сезон разам!

Каментары1

  • Чюрлёнис
    04.09.2023
    Люди еле конца с концами сводят, зато фестивалями обеспечены.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га15

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай42

Гісторык Алег Латышонак пра эмігрантаў новай хвалі: «Гавораць па-расійску ў сітуацыі, калі маскаль топча Беларусь! Проста жах!»86

Былая палітзняволеная Наталля Дуліна просіць дапамогі15

Залужны і Зяленскі застаюцца шалёна папулярнымі ва Украіне

Натхняльная навіна: «Наша Ніва» чэмпіён па адлічэннях ад падаходнага падатку5

Каранік прапанаваў праводзіць супраць падзяжу жывёлы «палітыку НЭП»5

Моцны смерч нарабіў бяды ў Гарадоцкім раёне ФОТЫ4

Мерц: Магчымасцяў для дыпламатычнага ўрэгулявання ва Украіне больш няма2

У Гомелі мужчына парэзаў сабе шыю на прыпынку, сам не ведаючы навошта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га15

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць