Свет1010

Ватыкан удакладніў словы Папы наконт «вялікай Расіі»

Дырэктар прэс-службы Ватыкана Матэа Бруні адказаў на пытанні журналістаў, якія тычацца заключнага прывітання Папы Францішка, звернутага да маладых расійскіх католікаў, што бралі ўдзел у Х Усерасійскай сустрэчы каталіцкай моладзі, паведамляе Радыё Ватыкана.

Фота: Andrew Medichini / AP 

Падчас тэлемосту 25 жніўня Святы Айцец прачытаў прамову, адказаў на некалькі пытанняў і завяршыў сустрэчу кароткім прывітаннем.

«У словах прывітання, спантанна звернутых да некаторых маладых расійскіх каталікоў некалькі дзён таму, як відавочна вынікае з кантэксту, у якім яны былі прамоўленыя, Папа хацеў падбадзёрыць маладых людзей, каб яны захоўвалі і прасоўвалі тое, што ёсць пазітыўнага ў вялікай расійскай культурна-духоўнай спадчыне, і, безумоўна, ён не меў намеру ўсхваляць імперыялісцкую логіку і кіраўнікоў, якіх згадаў, каб паказаць на некаторыя адпаведныя гістарычныя перыяды», — растлумачыў кіраўнік прэс-службы Святога Пасаду Матэа Бруні.

Нагадаем, што Папа Францішак, звяртаючыся да ўдзельнікаў Х Усерасійскага дня каталіцкай моладзі ў Санкт-Пецярбургу, заявіў наступнае: «Ніколі не забывайце пра спадчыну. Вы — нашчадкі вялікай Расіі: вялікай Расіі святых, кіраўнікоў, вялікай Расіі Пятра I, Кацярыны II, той імперыі — вялікай, адукаванай, вялікай культуры і вялікай чалавечнасці. Ніколі не адмаўляйцеся ад гэтай спадчыны. Вы — нашчадкі вялікай Матухны Расіі, крочце наперад з гэтым. І дзякуй вам — дзякуй за ваш спосаб быць, за ваш спосаб быць рускімі».

Каментары10

  • Мох
    29.08.2023
    Шо Гундяев шо Папа одно и тоже
  • Jacek
    29.08.2023
    Вот из-за таких деятелей я стал атеистом
  • Тарас
    29.08.2023
    Хорхе Бергольо , теперь римский папа Франциск во время диктатуры фашистской в Аргентине пировал во дворцах фашистских генералов вместе с ними и с этой идиотской его улыбкой разъезжал на велосипеде по БуеносАйрес и никто его не трогал. А в это же время священники боролись с диктатурой , фашисты ловили ксендзов и вывозили верталетами над окне и сбрасывали чтоб из съели акулы… он это знал и пальцем не пошевелил … это известно всем в Аргентине , перед избранием на папу римского подкупил бедные семьи чтоб забрали из суда заявления против него за бездеятельность и поддержку хунты … так что многие здесь правы он похлеще Гундяева …

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава19

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Масіраваная атака БПЛА на Расію: пажары на нафтазаводах, радыёзаводзе і выбухі каля вайсковага аэрадрома6

Расіяне выбралі, які помнік будзе пастаўлены ў Гомелі31

Штучны інтэлект можа прывесці да вымірання чалавецтва, папярэджваюць эксперты14

Папулярны блогер Пан Усялян другі раз стаў татам13

Расійскія турысты знайшлі на пляжы ў Тайландзе ваніты кашалота. Яны каштуюць шалёныя грошы1

Блогер параўнаў кошт адпачынку ў санаторыі «Радон» з паездкай на кітайскі востраў Хайнань — і быў шакаваны2

Дарадца Ціханоўскай перадаў лукашэнкаўскім дыпламатам прапанову пра круглы стол28

У адказ на балбатню Мядзведзева Трамп загадаў перамясціць ядзерныя падводныя лодкі10

МАРГ пайменна назвала ўсіх вінаватых у бульбяным дэфіцыце14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава19

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць