Свет22

На сустрэчы з кіраўніком судовых прыставаў Пуцін пацікавіўся, а скуль у людзей бяруцца даўгі

Уладзімір Пуцін сёння правёў сустрэчу з дырэктарам Федэральнай службы судовых прыставаў РФ Дзмітрыем Арыставым. Высветлілася, што пакуль Пуцін заклапочаны сваёй яхтай і вядзе вайну на чужой тэрыторыі, расіяне бяднеюць, іх даўгі растуць. 

Уладзімір Пуцін правёў сустрэчу з дырэктарам Федэральнай службы судовых прыставаў РФ Дзмітрыем Арыставым. Фота: kremlin.ru

Арыстаў распавёў Пуціну, што рост запазычанасцяў у Расіі расце, цяпер у яго службы ў рабоце 12,7 мільёна дакументаў на суму ў 2 трыльёны расійскіх рублёў.

«Гэта вельмі шмат», — сказаў Арыстаў.

Узрост сярэднестатыстычнага даўжніка — працаздольны, 30-45 гадоў; сярэдняя сума доўгу — прыблізна 173 тысячы расійскіх рублёў (каля 1800 даляраў) на адну выканаўчую вытворчасць.

«Гэтая катэгорыя даўжнікоў увогуле не працуе, афіцыйнай крыніцы даходу не мае, мае адзінае жыллё, якога па грамадзянска-працэсуальным законе спагнаць няможна. З гэтых людзей практычна ўзяць няма чаго. Тым не менш, мы стараемся…» — сказаў Арыстаў.

«Узнікае пытанне: як у іх даўгі ўзніклі?» — спытаў Пуцін.

«Так, сапраўды, узнікае, — пагадзіўся судовы выканаўца і патлумачыў: — Многія з іх — даўжнікі не толькі па крэдытах, і неаднаразовыя, але і даўжнікі па плацяжах за жыллёва-камунальную гаспадарку, у паліўна-энергетычнай сферы, займаюць у суседзяў — не аддаюць, тыя прадʼяўляюць. Комплексна — такая «прафесія», прафесійны даўжнік.

«Праблема дзяржавы — трэба, каб у людзей не ўзнікалі такія жыццёвыя сітуацыі, — заўважыў Пуцін і раскрыў рэцэпт: — Узровень заработнай платы падвышацца павінен, у цэлым дабрабыт людзей».

Каментары2

  • EMIL
    29.08.2023
    Лидер РФ удивился, что у людей возникают долги.

    Но как экономист сказал, что надо делать, чтобы долги не возникали - повысить зарплаты.

    Если у людей будут деньги - у них не будет долгов.
  • Доктар
    29.08.2023
    Пры апошяй паездцы правая рука працавала, зараз зноў прыдзецца лячыць. ))))))

Цяпер чытаюць

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным2

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

«Каўбасныя *опы». Беларус паказаў у тыктоку незвычайны тавар ад Брэсцкага мясакамбіната3

Праўладная блогерка з Барысава папрасіла падпісчыкаў падзяліцца праблемнымі пытаннямі. І ёй іх накідалі2

У Глыбоцкім раёне заўважылі аблокі, падобныя да вымені. Што за яны?1

Расійская эканоміка пачала 2025 год з моцным запаволеннем6

Нявестка Ананіч пасля звальнення з СБ знайшла працу не бі ляжачага4

Прэм'ер Албаніі сустрэў Джорджу Мелоні ў Тыране рыцарскім паклонам ВІДЭА

Пашынян у Тыране прапанаваў Аліеву пайсці папіць кавы ВІДЭА

«У крэдыт?» На Камароўцы знайшлі «залатую» чарэшню1

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным2

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць