Усяго патроху

Былая баскетбалістка Леўчанка прэзентавала свой першы буйны праект у Nike

Адна з найлепшых баскетбалістак у гісторыі Беларусі Алена Леўчанка завяршыла кар'еру ў лістападзе мінулага года, а ўжо праз тры месяцы паведаміла, што пераехала ў Лос-Анджэлес і ўладкавалася на працу ў Nike. На якой пасадзе беларуска там працуе, дакладна невядома, але нядаўна ў сваім інстаграме былая спартсменка паказала адзін са сваіх праектаў у кампаніі, піша «Трыбуна».

Злева направа: Кім Шуі і Алена Леўчанка 

11 верасня Алена Леўчанка прадэманстравала ў сваім інстаграме свой першы буйны праект у Nike, над якім яна працавала ў траўні.

«Мой першы і самы вялікі праект у кампаніі! Гэты лук проста ўнікальны!», — расказала Леўчанка ў сторыз інстаграма.

Працавала Леўчанка з даволі вядомай у модным свеце дызайнеркай Кім Шуі. Яе прыхільніцай з'яўляецца, напрыклад, папулярная брытанская поп-спявачка Dua Lipa — фанатка «Ліверпуля», якая ў 2018-м выступала на цырымоніі адкрыцця фіналу Лігі чэмпіёнаў у Кіеве і якой прыпісваюць раман з тады яшчэ паўабаронцам «Рэала» Марка Асенсіа. 

«Паколькі ўчора ўвечары я была на паказе Кім, проста хацела распавесці, як Nike падтрымлівае дызайнераў і стварае калабарацыі/індывідуальныя выявы для сваіх спартоўцаў і інфлюенсераў», — напісала Леўчанка.

«Раней у гэтым сезоне мы працавалі з ёй над стварэннем выявы WNBA для нашых спартсменаў Nike. Мы даслалі ёй анлайн-асартымент, і сваімі рукамі яна стварыла гэты непаўторны вобраз», — гаворыць яна пра Кім Шуі.

Кім Шуі

Таксама Леўчанка ў сторыз расказала, што заўсёды марыла займацца модай:

«Я люблю моду, і менавіта так я магу свабодна выяўляць сябе. Заўсёды хацела атрымаць спецыяльнасць «дызайн адзення», на жаль, не атрымалася. Але мяне вельмі натхняе быць тут падчас Тыдня моды ў Нью-Ёрку і бачыць, як гэта чараўніцтва моды адбываецца ўжывую!»

Удакладненне. У ранейшай версіі артыкула памылкова пісалася, што Алена Леўчанка прэзентавала гэты праект на Тыдні моды ў Нью-Ёрку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю60

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

На вуліцы Карла Маркса ў Мінску прадаюць яркую сталінку. Квадрат каштуе больш за $4400

Мінчанка прадала машыну за 900 рублёў, а праз чатыры гады даведалася пра доўг 6000 рублёў4

Nvidia дамовілася інвеставаць да $100 млрд у ChatGPT — кампаніі плануюць стварыць суперінтэлект2

«На прабегу 40—55 тысяч пачынаюць прагараць клапаны». Беларусы пра досвед карыстання Geely10

Як Стакгольм перамог заторы без абурэння жыхароў8

«Залаты мяч» атрымаў французскі нападнік Усман Дэмбеле

Аэрапорты Даніі і Нарвегіі прыпынялі працу праз з'яўленне вялікіх дронаў9

Пуцін даў расійскае грамадзянства былой памочніцы Байдэна7

Чыноўнік ад турызму наракае, што ў Беларусі вельмі кепскія гатэлі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю60

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць