Грамадства44

Ярмошына: Апазіцыя не праявіла ініцыятывы падчас распрацоўкі паправак у выбарчае заканадаўства

Пра гэта заявіла старшыня Цэнтравыбаркама Лідзія Ярмошына 11 снежня ў Мінску ў размове з журналістамі.

Трэба адзначыць, што падчас разгляду паправак у выбарчае заканадаўства ў другім чытанні старшыня камісіі па дзяржбудаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Васіль Байкоў паведаміў:

«У нашу камісію паступілі звароты грамадзян, няўрадавых арганізацый, у прыватнасці Беларускага Хельсінкскага камітэта, Беларускага таварыства інвалідаў.

Прапановы былі намі вывучаны, большасць з іх — у рамках прапанаваных законапраектам навацый».

Сёння Лідзія Ярмошына заявіла, што «нічога афіцыйна ад Беларускага Хельсінкскага камітэта не паступала».

«Нават падчас маёй анлайн‑канферэнцыі такіх прапаноў не прагучала, — падкрэсліла кіраўнік ЦВК. — Як вядома, у такіх канферэнцыях удзельнічаюць грамадзяне адпаведных, галоўным чынам апазіцыйных поглядаў. Усе пытанні зводзіліся пераважна да абразаў. Ніводнай канструктыўнай прапановы наконт бачання і змены выбарчага заканадаўства не паступала».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Усе навіны →
Усе навіны

У Санкт-Пецярбургу спрабавалі выкрасці футбаліста «Зеніта»2

Нечакана. Унутры гандлёвага цэнтра ў Мінску адкрыецца праваслаўны храм23

У арганізацыі рабавання Луўра падазраюць расіяніна, звязанага са спецслужбамі5

«Мы ў крызісе»: Офіс прэзідэнта Літвы заклікае прымяняць кінетычныя сродкі супраць шароў16

Учора на тэрыторыю Літвы заляцела 66 метэазондаў3

Трамп адказаў Пуціну на выхвалянне ракетай «Буравеснік»10

Міністр адукацыі Іванец заявіў, што дырэктар школы павінен сам здымаць пробу ў школьнай сталовай5

Названы найлепшы пад'езд у Мінску4

Як вучыць дзяцей карыстацца штучным інтэлектам?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць