Здарэнні1010

У Мінску маладзёны наелі ў кафэ на 1500 рублёў і сышлі не разлічыўшыся, а заплацілі за іх афіцыянты

Як пазбегнуць такой сітуацыі разбіраўся Onliner.by.

Onliner.by

Двое хлопцаў 22 і 23 гадоў паелі ў сталічным кафэ на 1500 рублёў і сышлі, не аплаціўшы рахунка. Іх знайшлі па адбітках пальцаў на куфлях і талерках з бульбай фры. Пагутарыўшы з афіцыянтамі некаторых мінскіх устаноў, Onliner.by высветліў, што сітуацыя, калі кліенты сыходзяць не разлічыўшыся, даволі частая.

Але вось вырашаецца яна не заўсёды выклікам міліцыі: хтосьці размяркоўвае рахунак гасцей паміж супрацоўнікамі рэстарана, у нейкіх выпадках плаціць канкрэтны афіцыянт. Разам з юрыстам Таццянай Рэвінскай разбіраліся, ці правамерна спісваць шкоду ад зніклых гасцей на персанал.

У жыцці Ягора (імя зменена) быў перыяд, калі ён працаваў афіцыянтам і з неаплачанымі рахункамі яму даводзілася сутыкацца не адзін раз. Самы запамінальны выпадак — калі наведвальнікі выйшлі папаліць і зніклі, папярэдне паеўшы на 1500 рублёў.

— Гэта быў сталічны клуб, дзе цэны далёка не дзіцячыя. Замежнікі зарэзервавалі столік з перадаплатай у 300 рублёў. Прыстойна апранутыя, не п'яныя. Як толькі яны селі, я да іх падышоў са стандартным прывітаннем і меню. Абслугоўванне, кухня, бар — усё спрацавала як гадзіннік.

Госці вельмі хутка выйшлі за рамкі ліміту, «пагуляўшы» зверху яшчэ на 1500 рублёў. Так як гэта клуб, не заўсёды разумееш, ці выходзіць наведвальнік папаліць, ці проста сыходзіць. Мы працавалі, а потым глядзім — іх ужо няма.

Пачалася паніка, бо 1500 рублёў за вечар не аддаць. Я тэлефанаваў па нумары, на які быў забраніраваны стол. Нумар быў прамоўтара, распытваў яго, як знайсці гэтых хлопцаў. І так усю змену, адначасова абслугоўваючы іншых кліентаў. У выніку 8 раніцы, начальнік і адміністратар на афіцыянтаў ужо крыва глядзяць, маўляў, вяртайце грошы або звальняем, а з улікам таго, які там быў гасцінец, — сыходзіць ніхто не хацеў.

Але калектыў менавіта афіцыянтаў быў згуртаваны як ніколі. У выніку дзесяць чалавек скінуліся па 150 рублёў. Выклікаць міліцыю начальства не збіралася, мабыць, разумелі, што раз замежнікі, то раніцай ужо будуць далёка-далёка за Мінскам.

Наколькі такія дзеянні кіраўніцтва законныя, Onliner.by спытаў у юрысткі Таццяны Рэвінскай.

— Неаплата рахунку ва ўстанове — гэта правапарушэнне, і за гэта прадугледжаная адказнасць (крымінальная або адміністрацыйная — залежыць ад сумы). Пры такіх дзеяннях наведвальніка варта выклікаць міліцыю, зафіксаваўшы факт адмовы ад аплаты дакументальна. Інакш касу прыйдзецца закрываць з мінусам.

Адмову наведвальніка ад аплаты варта расцэньваць як парушэнне дамовы аказання паслуг, якая ўкладаецца паміж наведвальнікам і ўстановай, але не паміж наведвальнікам і афіцыянтам.

З працоўнага заканадаўства і судовай практыкі вынікае, што наймальнік пры аплаце працы работніка не мае права прымяняць ніякія штрафныя санкцыі. Нават пры наяўнасці адпаведных агаворак у працоўнай дамове ці іншых лакальных дакументах гэта будзе незаконна.

Матэрыяльная адказнасць прадугледжвае пакрыццё работнікам нанесенай наймальніку шкоды. Але прыцягнуты можа быць толькі той работнік, чыім супрацьпраўным дзеяннем (альбо бяздзейнасцю) нанесены ўрон арганізацыі пры выкананні ім працоўных абавязкаў.

Калектыўная матэрыяльная адказнасць з'яўляецца разнавіднасцю поўнай матэрыяльнай адказнасці. Яе прававой падставай з'яўляецца пісьмовая дамова. Але такой паперы наш герой не падпісваў.

Таму ўскладанне адказнасці па кампенсацыі шкоды на калектыў і афіцыянта незаконныя.

Каментары10

  • Цім
    05.10.2023
    Калі заказ дасягае такіх лічбаў, трэба хаця б аднаго з кліентаў пасадзіць на ланцуг. 
  • Улад
    05.10.2023
    Самае цікавае у гэтым здарэнні - меню кафэ :) Ці можна яго паглядзець?
  • Žvir
    05.10.2023
    A chiba nie ? Pavinna byc` smačna. A to časam vo NN, na week end, jak dasc` jaki recept, dyk choc` ty stoj, choc` pavalisia!..

Цяпер чытаюць

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

Усе навіны →
Усе навіны

«Чаму ўсе маўчаць пра беларускі Villeroy&Boch?»: беларуска ў захапленні ад Добрушскага фарфору19

Склалі рэйтынг краін па плошчы лясоў на душу насельніцтва. На якім месцы Беларусь?2

Дырэктарка мясакамбіната расказала, як трэба правільна наразаць каўбасу12

Колькі ў Кітаі каштуюць машыны, на якія ў Беларусі будуць наляпляць шыльдзік Zubr16

Аднаўляюцца рэгулярныя палёты ў Мінск з Ізраіля5

Буйны польскі банк пагражае заблакаваць карты беларусам без ДНЖ18

У Мінску здаецца кватэра-лабірынт

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода30

Малайзія аднаўляе пошукі MH370 праз 10 гадоў пасля знікнення авіялайнера

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць