Свет

У Еўропе збіраюцца навесці парадак з правозам ручной паклажы ў самалётах

Камітэт Еўрапарламента прапанаваў авіякампаніям гарантаваць пасажырам бясплатны правоз ручной паклажы, паколькі некаторыя перавозчыкі ўводзяць іх у зман тым, што прапануюць танныя квіткі і замоўчваюць факт спагнання дадатковых збораў.

Фота: Engeny Babaylov / vecteezy.com

Рэзалюцыя Еўрапарламента, якая прапануе ўвядзенне адзіных правіл для авіякампаній, ужо прынятая. Аднак незразумелым застаецца, калі ініцыятыва пачне ажыццяўляцца.

Рэзалюцыя Еўрапарламента абавязвае авіякампаніі вызваляць пасажыраў ад дадатковых збораў за правоз ручной паклажы і публікаваць поўную інфармацыю аб дапушчальных памерах і вазе багажу, а таксама аб дадатковых выдатках, такіх як плата за выбар месца.

Спробы ўвесці такія правілы робяцца з 2014 года, калі была выпрацаваная канцэпцыя бяспошліннага ўвозу ручной паклажы: «разумная» вага багажу была рэкамендаваная для авіяперавозак без дадатковай платы. Але камітэт Еўрапарламента шукае магчымасці ўвасобіць яе ў жыццё дагэтуль.

Цяпер на сітуацыю зноў звярнулі ўвагу. Аўтары рэзалюцыі прапануюць вызначыць тыя самыя «разумныя межы» і заклікаюць усе 27 краін — чальцоў ЕС прыняць адзіныя правілы. Сітуацыя, калі кожны авіяперавозчык вызначае ўласныя нормы перавозкі ручной паклажы без даплаты, можа карэнным чынам змяніцца. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Некаторыя іпэшнікі з новага года не змогуць гандляваць праз маркетплэйсы

Таджыкскія дзеці віталі Лукашэнку па-беларуску. Ён пачын не падтрымаў ВІДЭА29

Ціханоўская без драматызацыі і з усмешкай пракаментавала рашэнне ўладаў Літвы змяніць форму яе аховы10

Да краін, якія блакуюць прыняцце новага пакета санцый ЕС супраць Расіі, далучылася Аўстрыя

У былога пілота «Формулы-1» забралі правы за любоў да хуткай язды1

Такарчук: Ціханоўскі папрасіў мяне не гаварыць пра яго на маім канале18

Міліцыянеры праверылі фекаліі з роліка ў сацсетках. Прыйшлі да высновы, што яны несапраўдныя9

Рэйс «Белавія» з Мінска ў Анталью экстранна прызямляўся ў Саратаве1

Вялікі канцэртны тур хіп-хоперкі Мэйбі Бэйбі пад пагрозай зрыву

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін12

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць