Падаляк пра контрнаступ: Мы адстаем ад графіка на шэсць-дзевяць месяцаў
Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта адзначыў, што Украіна пачала актыўна прасіць даць зброю і тэхніку яшчэ восенню мінулага года.

Міхаіл Падаляк заявіў, што адставанне ад графіка контрнаступу, які пачаўся ў чэрвені, складае шэсць-дзевяць месяцаў. З ягоных слоў, прычына гэтага — затрымка паставак зброі заходнімі партнёрамі.
«Мы з вамі з графіка выпадаем на шэсць-дзевяць месяцаў»,— сказаў Міхаіл Падаляк у інтэрв'ю «24 каналу». Ён адзначыў, што Украіна пачала актыўна прасіць даць зброю і тэхніку яшчэ восенню мінулага года, піша «Коммерсант».
Напярэдадні начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў заявіў, што ўкраінскія вайскоўцы выбіліся з графіка вядзення баявых дзеянняў.
«Буданаў абсалютна мае рацыю: калі дамовіліся, а праз месяц атрымалі ўсё неабходнае, гэта адна гісторыя. Калі дамовіліся, а атрымалі праз восем месяцаў, гэта іншая гісторыя. Вядома, мы выпалі з графіка», — патлумачыў Міхаіл Падаляк.
У пачатку кастрычніка каардынатар стратэгічных камунікацый Рады нацыянальнай бяспекі Белага дома Джон Кірбі заявіў, што ва Узброеных Сіл Украіны ёсць шэсць-восем тыдняў для паспяховага правядзення аперацый у рамках контрнаступлення.
Украіна пачала маштабны контрнаступ у чэрвені гэтага года. У канцы верасня The New York Times прааналізавала ход баявых дзеянняў з пачатку года. Паводле даных выдання, Расія заняла на 302 кв. км больш, чым Украіна, хоць лінія фронту амаль не змянілася.
Цяпер чытаюць
Стаў героем Магілёўскага ўнівера, збіраў фальклор, працаваў на беларусізацыю садкоў — расказваем пра Яўгена Бойку, асуджанага за салідарнасць з палітвязнямі

Каментары