Свет99

Блінкен папярэдзіў кангрэсменаў пра рызыку ўварвання Азербайджана ў паўднёвую Арменію — Politico

Яны абмяркоўвалі меры, якія могуць прыняць ЗША ў адказ на тое, што Азербайджан узяў пад свой кантроль тэрыторыю Нагорнага Карабаха.

Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен папярэдзіў кангрэсменаў, што войскі Азербайджана ў наступныя тыдні могуць уварвацца на поўдзень Арменіі, паведамляе Politico са спасылкай на крыніцы. Матэрыял пераказвае «Медуза».

Па словах крыніц, Блінкен 3 кастрычніка абмяркоўваў гэтае пытанне падчас тэлефоннай размовы з невялікай групай кангрэсменаў ад Дэмакратычнай партыі. Кіраўнік Дзярждэпа і заканадаўцы абмяркоўвалі меры, якія могуць прыняць ЗША ў адказ на тое, што Азербайджан узяў пад свой кантроль тэрыторыю Нагорнага Карабаха. Блінкен, у прыватнасці, сказаў, што ЗША перастануць аказваць ваенную дапамогу Баку.

У Дзярждэпартаменце адмовіліся каментаваць тэлефонную размову Блінкена, але падкрэслілі, што ЗША падтрымліваюць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Арменіі і выступаюць за вырашэнне канфлікту шляхам прамых перамоваў. 

Паўднёвая Арменія размешчана паміж асноўнай часткай Азербайджана і яго эксклавам — Нахічэванскай аўтаномнай рэспублікай, — якія мяжуюць з Турцыяй і Іранам. Афіцыйны Баку прапануе пракласці праз Сюнікскую вобласць Арменіі Зангезурскі калідор даўжынёй каля 40 кіламетраў, каб злучыць Азербайджан і Нахічэвань. Бакі дамовіліся стварыць калідор у трохбаковым пагадненні, прынятым у 2020 годзе пасля заканчэння другой вайны ў Карабаху. Аліеў пагражаў вырашыць гэтае пытанне сілавым шляхам, зазначае Politico.

Каментары9

  • Перадзел
    14.10.2023
    Адчулі смак вяртання “ісконных” зямель.
  • Exerts
    14.10.2023
    Ну дык у руках ЗША ўсё супакоіць. Дастаткова паразмаўляць з Эрдаганам і Аліевым. Інакш Арменію падзеляць і на тое што застанецца зойдуць маскавіты праз Грузію. А гэта будзе адзначаць акупацыю не толькі Арменіі, а і Грузіі. Так сама паразу аўтарытэта ЗША ў свеце.
  • Янка
    14.10.2023
    Гучыць вельмі сумнеўна. І ланцуг навіны надта доўгі, і матывацыя так сабе. Бо гэта ўжо чыстая агрэсія, і Аліеў атрымае з гэтага больш праблем, чым выгады. Між тым, досвед існавання падобных калідораў у гісторыі існуе. Гэта калідор між асноўнай часткай ФРГ і Заходнім Берлінам праз варожую ГДР, а таксама калідор з Харватыі ў Харватыю праз Боснію. Лічу, што пытанне прынцыпова вырашальнае на прынцыпах узаемнай выгады. Галоўнае - не паўтарыць былых памылак і зрабіць гэта без удзелу Расеі.

Цяпер чытаюць

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку1

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ4

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

Перамовы паміж Трампам і Пуціным пачаліся7

Трамп сустрэў Пуціна ў аэрапорце9

Позна ўвечары Лукашэнка паразмаўляў яшчэ і з Джонам Коўлам. Імаверна, гаворка ішла пра ўмовы і тэрміны вызвалення палітвязняў6

Трамп з Пуціным памянялі фармат перамоў: сустрэчы адзін на адзін не будзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку1

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць