Грамадства2323

Як жыхар Брагіна адказаў на пытанне «Чый Крым» міграцыйным уладам Літвы і чаму цяпер шукае працу дома

Жыхар Брагіна Яўген Давыдоўскі працуе на будоўлі адміністрацыйнага будынка філіяла «Брагінскі» ААТ «Палессебуд». Працуе па дамове падраду. А яшчэ ў мінулым годзе зарабляць на жыццё ездзіў у Літву. Пра тое, чаму Яўген цяпер шукае працу дома і чаму пра гэта не шкадуе, расказала выданне «Маяк Палесся».

Яўген Давыдоўскі. Фота: bragin.by

Год таму Яўген ездзіў працаваць мулярам вахтавым метадам у Літву. «Аб прывабных перспектывах працаўладкавання ў балтыйскай рэспубліцы даведаўся ад знаёмых», — удакладняе выданне.

Вахтавыя паездкі ў Літву доўжыліся год — пакуль не скончылася віза. Каб працягнуць іх, трэба было аформіць дазвол на жыхарства.

З лістапада 2022 года грамадзяне Расіі і Беларусі, старэйшыя за 18 гадоў, якія звяртаюцца па нацыянальную візу або дазвол на жыхарства ў Літве, павінны запаўняць спецыяльную анкету.

У ёй, акрамя іншага, трэба адказаць, ці падтрымліваеце вы вайну Расіі ва Украіне, а таксама на пытанне «Каму, на вашу думку, належыць Крым?».

Яўген Давыдоўскі адказаў — «Расіі». Ці падтрымлівае ён напад Расіі на Украіну, у артыкуле не ўдакладняецца.

«Палітыка іх ясная: перапісалі гісторыю, узяліся за геаграфію. І так, паводле вынікаў апытання, вызначаюць, хто «праз сваю дзейнасць у мінулым ці сувязі з недэмакратычнымі рэжымамі» можа ствараць пагрозу нацыянальнай бяспецы. Трызненне, ды і толькі. «Дэмакратыя» тут выяўляецца ў прыгнёце тых, хто выказвае адрозны ад афіцыйнага пункт гледжання», — тлумачыць раёнка. Яна прыводзіць хлуслівыя прапагандысцкія тэзісы пра перапісванне гісторыі і прыгнёт рускіх за мяжой для апраўдання расійскай агрэсіі.

Карэспандэнт дадае, што, «вядома, зыходзячы з карыслівых інтарэсаў, можна было крывадушнічаць і адказаць фармальна. Але навошта?»

«Нейкіх завоблачных грошай не атрымаў, у адносінах з мясцовым насельніцтвам адчуваецца напружанне: рускамоўныя ў Літве не ў пашане. Ды і доўгае расстанне з сямʼёй, дзе падрастае дачка, толькі засмучае», — разважае Яўген.

«Таму атрыманы вердыкт — адмова ў выдачы ДНЖ і забарона на ўезд у Літву на 5 гадоў — ніколькі не засмуціў. У планах — уладкавацца на пастаянную працу. Тут, у Беларусі», — расказвае пра жыццесцвярджальныя планы мужчыны выданне.

Дарэчы, Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю расійскаму прапагандысту Дзмітрыю Кісялёву 30 лістапада 2021 года назваў акупаваны Расіяй украінскі Крым «дэ-факта і дэ-юрэ» расійскім і расказаў, што збіраецца прыехаць у Крым. Але дасюль не зрабіў гэтага. Афіцыйнага прызнання Крыма расійскім, як і так званых «новых тэрыторый», з боку Беларусі таксама не было.

Паводле звестак Дэпартамента міграцыі Літвы на пачатак жніўня, са студзеня ў атрыманні віз і ДНЖ адмоўлена 910 грамадзянам Беларусі. Іх прызналі пагрозай бяспецы краіны. Дазвол на часовае пражыванне літоўскія ўлады не выдалі 337 беларусам і адмовілі яшчэ 121 грамадзяніну Беларусі ў працягванні ДНЖ. У 205 беларусаў анулявалі дазволы на часовае пражыванне.

Каментары23

  • Яшчэ адзін ідыёт са знакам качэства
    18.10.2023
    Яшчэ адзін ідыёт са знакам качэства
  • Ворша
    18.10.2023
    А гэтая лукашыцкая раёнка не патлумачыла што лукашысты робяць з уласнымі грамадзянамі, якія выказваюць адрозны ад лукашыцкага пункт гледжання?
  • #
    18.10.2023
    Такіх процьма. Але упартых доўбняў, якія нават не спрабуюць думаць кавуном вось каля 1000. Заўседы задаешся пытаньнем - ну калі так дрэнна там было, калі ты такі рЮскі, то навошта увогуле спрабаваць ехаць. Ну есьць неабсяжная Расея, ну калі ласка, хоць у той самы Крым.

Цяпер чытаюць

Зніклы Котаў выехаў з Турцыі морам — магчыма, у бок Расіі12

Зніклы Котаў выехаў з Турцыі морам — магчыма, у бок Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Імпарт казахскай фанеры ў Польшчы ўпаў на 95%. Насамрэч яна была беларускай і расійскай3

«Задзел праедзены». Прадпрыемства, якое распрацавала ўсе касмічныя ракеты СССР, знаходзіцца ў крытычным стане4

У чвэрці еўрапейскіх сем'яў дома ёсць сабака. А ёсць краіны, дзе такіх сем'яў палова6

У Барысаве знялі, як у двары раскашуюць пацучыныя зграі, а камунальнікі не рэагуюць ВІДЭА6

У Расіі адкінулі еўрапейскія прапановы адносна гарантый Украіне3

Абельская расказала пра ўнука22

У Даніі раскрылі аперацыю ўплыву ЗША, скіраваную на захоп Грэнландыі10

Мінскі рэстаран Mon Nom пасля скаргаў на атручэнні закрыла санстанцыя

Пакістан абяцае адпраўляць у Беларусь толькі найлепшыя кадры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы Котаў выехаў з Турцыі морам — магчыма, у бок Расіі12

Зніклы Котаў выехаў з Турцыі морам — магчыма, у бок Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць