Усяго патроху11

Як ратавацца ад марозу. Парады аўтааматарам

Як завесці аўто ў мароз і што рабіць, калі дзверы вашага аўтамабіля прымерзлі.

Як завесці аўто ў мароз і што рабіць, калі дзверы вашага аўтамабіля прымерзлі.

Што варта ўлічваць кіроўцам гэтымі незвычайна марознымі днямі? Канечне, не лішне будзе заўважыць, што аўто трэ было рыхтаваць да зімы загадзя — праверыць акумулятар, сістэму запуску рухавіка, заліць сінтэтычную ці паўсінтэтычную аліву, дадаць антыфрыз у вадкасць для сістэмы ахалоджвання.

І ўсё-ткі, калі сцюжа заспела вас знянацку, найперш варта задумацца, наколькі неабходна вам ехаць уласным транспартам, бо пры марозе звыш 25 градусаў знос аўто вырастае ў дзесяць разоў у параўнанні з летнім сезонам. Мо варта пашкадаваць свой легкавік, ды скарыстацца гарадскім транспартам?

Калі вам усё ж давядзецца ехаць на ўласным аўто, вас могуць напаткаць наступныя непрыемнасці: замерз замок і дзверы, аўто не заводзіцца. Ёсць некалькі парадаў. Замерзлы замок можна адчыніць нагрэтым ключом. Для гэтага спатрэбіцца запальнічка ці запалкі. Спрабуючы адчыніць замерзлы замок, пазбягайце рэзкіх рухаў. Калі ёсць, то скарыстайцеся адмысловай вадкасцю для размарожвання.

Замерзлыя дзверы трэба абстукаць кулаком па перыметры. Дзверы не здаюцца — паспрабуйце адчыніць багажнік. Хлопніце ім некалькі разоў, каб у салоне ўтварылася паветраная падушка, якая дапаможа вам адчыніць дзверы. Ізноў жа — адмысловыя вадкасці і гарачая вада з дому.

Рухавік не запускаецца? Магчыма, варта было ўвечары адключыць акумулятар і забраць яго ў цёплае памяшканне. У горшым выпадку наступныя дзеянні залежаць ад стану акумулятара. «Слабы» акумулятар трэба зарадзіць. Калі ж ён яшчэ хоць куды, трэба яго прагрэць — уключыць запальванне, а затым дальняе святло на 10 секунд, або бліжняе на 45 секунд. Затым святло выключыць і праз паўхвіліны паспрабаваць завесціся. Ідэальны варыянт — наяўнасць у аўто перадпускавога падагравальніка рухавіка, ці так званага «акумулятара цяпла» — адмысловага тэрмаса, у які на ноч заліваецца гарачы антыфрыз.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Смяротнае тату 21‑гадовай дзяўчыне з Маладзечна зрабіў жаніх за тыдзень да вяселля: падрабязнасці трагедыі4

Смяротнае тату 21‑гадовай дзяўчыне з Маладзечна зрабіў жаніх за тыдзень да вяселля: падрабязнасці трагедыі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка абурыўся, што Нобелеўскую прэмію далі не Трампу19

Шпіён з варшаўскай мэрыі: польскі чыноўнік дапамагаў расійскай разведцы5

Гандлёвы цэнтр «Беларусь» у Віцебску адновяць і перабудуюць

Жыхарка Гомеля заплаціць больш за 3 тысячы рублёў за сабаку, які справакаваў ДТЗ

З'явіліся вынікі апытання пра стаўленне беларусаў да вайны Расіі з Украінай15

У Вільні 10‑12 кастрычніка праходзіць фестываль Pradmova

У Мінску зробяць крэматорый для хатніх жывёл2

«Ставяць палітыку вышэй за мір». У Белым доме пракаментавалі рашэнне Нобелеўскага камітэта даць прэмію не Трампу15

Варшаўскі шэлтар для палітвязняў не апынецца на вуліцы з новага года4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Смяротнае тату 21‑гадовай дзяўчыне з Маладзечна зрабіў жаніх за тыдзень да вяселля: падрабязнасці трагедыі4

Смяротнае тату 21‑гадовай дзяўчыне з Маладзечна зрабіў жаніх за тыдзень да вяселля: падрабязнасці трагедыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць