Надвор'е

На захадзе Еўропы лютуе шторм «Сіяран». Загінулі ўжо 12 чалавек

На паўночна-заходнім узбярэжжы Францыі фіксавалі вецер хуткасцю 207 км/г, шторм таксама абрынуўся на поўдзень Англіі, Бельгіі, Нідэрландаў і Нямеччыны, а таксама на атлантычнае ўзбярэжжа Іспаніі і Партугаліі.

На паўднёвым узбярэжжы Англіі фіксавалі вецер да 180 км/г. Фота: Kin Cheung / AP

Шторм таксама выклікаў паводкі ў Італіі, ад якіх, у прыватнасці, пацярпеў італьянскі рэгіён Таскана. Там загінулі прынамсі пяць чалавек, а яшчэ некалькіх лічаць зніклымі без вестак, піша Бі-бі-сі.

У выніку паводкі на рацэ Бізенцыа затапіла вуліцы, пазмывала аўтамабілі, а людзі былі вымушаныя хавацца ад вады на дахах дамоў. Таксама затапіла чатыры бальніцы.

Шторм дасягнуў Тасканы ў ноч на чацвер, і губернатар рэгіёна Эўджэніа Джані абвясціў надзвычайнае становішча, бо вецер дасягаў 140 км/г.

Сярод найбольш пацярпелых раёнаў — Ліворна на ўзбярэжжы і гарады Прата і Мантэмурла недалёка ад Фларэнцыі.

На першым паверсе аднаго з затопленых дамоў знайшлі мёртвым 85-гадовага мужчыну. Ратавальнікі лічаць, што ён не змог падняцца па лесвіцы ў бяспечнае месца.

Губернатар Тасканы апублікаваў відэа, на якім бачна, як паводка зносіць машыны, і заклікаў людзей узбірацца на верхнія паверхі. Ён назваў ападкі «беспрэцэдэнтнымі за апошнія 100 гадоў».

Чырвоны ўзровень метэаралагічнай пагрозы таксама абвясцілі ў Славеніі і Харватыі. Сіноптыкі папярэдзілі аб моцных вятрах, градзе і навальніцах, а ўлады Славеніі заявілі аб адным з наймацнейшых цыклонаў за апошнія 10 гадоў.

У бельгійскім Генце загінулі 64-гадовая немка і пяцігадовы ўкраінскі хлопчык. Ён і яшчэ адно трохгадовае дзіця былі на пляцоўцы, калі падчас шторму на іх упалі галінкі дрэў.

Хлопчык пасля памёр у бальніцы, іншае дзіця атрымала лёгкія траўмы, якія не пагражаюць яго жыццю.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Крыва пакурыў». Алімпійскага чэмпіёна Арамнава затрымалі, збілі і адпусцілі з ІЧУ з крыміналкай

«Крыва пакурыў». Алімпійскага чэмпіёна Арамнава затрымалі, збілі і адпусцілі з ІЧУ з крыміналкай

Усе навіны →
Усе навіны

У Барысаве выдзяляюць больш чым мільён даляраў на «адраджэнне яўрэйскіх традыцый»

У Зэльвенскім раёне начальнік прасіў прабачэння пасля роліка ў TikTok1

Стала вядомая прычына смерці Озі Осбарна1

Расійскія шпіёны сачылі за Грозевым з дапамогай шпіёнскіх акуляраў. Вось як гэта было

Стала вядома, якім можа быць «лёгкі першы крок» Трампа, калі Расія праігнаруе ягоны ультыматум5

Сяргей Бульба назваў роспуск «Паспалітага рушэння» «глыбінным перафарматам»

БДУ падвёў вынікі ўступнай кампаніі. Сталі вядомыя самыя папулярныя спецыяльнасці

Расія разглядае прапанову аб «паветраным перамір’і» з Украінай, але без спынення вайны10

Навукоўцы высветлілі, чаму ў Ціхім акіяне вымерлі мільярды марскіх зорак4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Крыва пакурыў». Алімпійскага чэмпіёна Арамнава затрымалі, збілі і адпусцілі з ІЧУ з крыміналкай

«Крыва пакурыў». Алімпійскага чэмпіёна Арамнава затрымалі, збілі і адпусцілі з ІЧУ з крыміналкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць