Грамадства3636

Наталля Качанава: Руская мова — гэта і наш нацыянальны набытак

Старшыня Савета Рэспублікі знаходзіцца з візітам у Бішкеку. Яна бярэ ўдзел у пленарным пасяджэнні Міжпарламенцкай асамблеі СНД, а таксама ва ўрачыстасцях з нагоды 95-годдзя Чынгіза Айтматава.

Наталля Качанава. Фота: БелТА

«2023 год у Садружнасці Незалежных Дзяржаў аб'яўлены годам рускай мовы як мовы міжнацыянальных зносін. Сімвалічна, што менавіта гэтай тэмай адзначана сённяшняе пленарнае пасяджэнне Міжпарламенцкай асамблеі. Бо вялікая руская мова — гэта магутны аб'яднаўчы пачатак мільёнаў людзей, важны фактар еўразійскай інтэграцыі і агульны здабытак усіх народаў Садружнасці, — сказала Наталля Качанава.

— Аб значнасці рускай мовы казаў на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у Бішкеку і Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка: руская мова — гэта не расійская мова. Гэта наша агульная мова. Мы былі ў адзінай дзяржаве доўгі час. А зыходзячы з канцэпцыі, што мова — гэта жывое, тое, што творча развіваецца, дык мы ж разам развівалі гэтую рускую мову. Там часцінка азербайджанцаў, узбекаў, таджыкаў. Не толькі рускіх і беларусаў», — працягнула старшыня Савета Рэспублікі.

Безумоўна, руская мова для насельніцтва Рэспублікі Беларусь не чужая, адзначыла Качанава.

«Гэта і наш нацыянальны набытак. Беларусы за сваю шматвяковую гісторыю ўнеслі немалы ўклад у яе развіццё і ўзбагацілі яе. Дзякуючы рускай мове мы маем магчымасць больш маштабных і прамых кантактаў у галіне адукацыі, навукі, культуры, мастацтва. Пашыраем інтэлектуальныя і інфармацыйныя гарызонты плённага супрацоўніцтва з брацкімі народамі, прасоўваючы ідэі добрасуседства і міралюбнасці», — падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі.

«На жаль, не ўсюды гэтыя простыя і зразумелыя арыенціры ў пашане. Мае месца негатыўная тэндэнцыя, калі рускую мову выкарыстоўваюць як мішэнь для палітычнага, культурнага і маральна-духоўнага падаўлення рускамоўнага насельніцтва.

І гэта не можа нас не турбаваць, — дапоўніла Наталля Качанава. — Як сказаў беларускі лідар: страціць сёння рускую мову — гэта страціць сваю гісторыю, сучаснасць і сваю будучыню. Мы ад яе ніколі не адмаўляліся і не адмовімся. Больш за тое, будзем заўсёды за яе змагацца».

Каментары36

  • Вероятный
    17.11.2023
    Праўду кажаш: ябацькі і невероятные разам аж дагэтуль сваю расейшчыну берагуць і ўзбагачаюць. Апошнія - нават за мяжой! 
  • чё?
    17.11.2023
    не слухала. бо не разумею)
    на фота гляджу.. нейкія валасы ў яе... плоха пакрашаныя
  • Шлапты
    17.11.2023
    Гучыць дажэ інцярэсна - саўрыменныя підалі, ці качэства на дупі. Чылавечаскі ензык каторы пабіділ на Мадагаскары. Ну і ўсё такое )))

Цяпер чытаюць

Мінчукі скардзяцца на атручванне пасля наведвання вядомага рэстарана. Працу ўстановы прыпынілі5

Мінчукі скардзяцца на атручванне пасля наведвання вядомага рэстарана. Працу ўстановы прыпынілі

Усе навіны →
Усе навіны

Тавары з «Пагоняй» прадавалі, нягледзячы на забароны9

Стала вядома, як рагачоўскі завод працуе на расійскую вайсковую прамысловасць5

Ва ўсім свеце перастаў працаваць Starlink

Гродзенскі «Нёман» перавярнуў гульню з «Кошыцамі», прайграючы 0:21

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе11

Знялі з пасады намесніка гендырэктара ТАСС, які браў інтэрв'ю ў Лукашэнкі1

Памёр Вячка Станкевіч3

Школа эканомікі і бізнэсу ЕГУ: што яна сабой уяўляе і чым адрозніваецца ад БДЭУ6

Сярод загінулых у авіякатастрофе ў Амурскай вобласці быў прынамсі адзін беларус5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчукі скардзяцца на атручванне пасля наведвання вядомага рэстарана. Працу ўстановы прыпынілі5

Мінчукі скардзяцца на атручванне пасля наведвання вядомага рэстарана. Працу ўстановы прыпынілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць