Грамадства

У Навагрудскім касцёле блаславілі мемарыяльную шыльду ў памяць мясцовай манашкі-стыгматкі

21—22 лістапада ў парафіі святога Арханёла Міхала ў Навагрудку прайшло пасяджэнне Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі.

Фота: catholic.by

У ім узялі ўдзел біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч, піша catholic.by.

На пасяджэнні таксама прысутнічалі апостальскі нунцый Антэ Ёзіч, сакратар Апостальскай нунцыятуры ў Мінску ксёндз Кшыштаф Сарока і апостальскі адміністратар для католікаў візантыйскага абраду ў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

Пробашч парафіі ксёндз Юрый Жагарын прывітаў усіх прысутных, асабліва іерархаў, і звярнуўся да біскупаў з просьбай блаславіць мемарыяльную шыльду, прысвечаную двум славутым людзям з навагрудскай зямлі: біскупу Зыгмунту Лазінскаму i сястры Вандзе Банішэўскай.

Зыгмунт Лазінскі нарадзіўся ў 1870 г. у вёсцы Барацін каля Карэлічаў. Будучы першы біскуп Пінскай дыяцэзіі правёў у гэтай вёсцы толькі першыя дзесяць гадоў жыцця, бо ў 1880 годзе сям’я Лазінскіх пераехала ў маёнтак Чэрнік каля Мінска-Мазавецкага (Польшча), але малая радзіма назаўсёды засталася ў яго сэрцы.

Ванда Банішэўская нарадзілася ў 1907 годзе ў вёсцы Каменка каля Навагрудка. Яна жыла там разам з бацькамі, братамі і сёстрамі, пакуль не ўступіла ў Кангрэгацыю Сясцёр ад анёлаў у Вільні.

Ванда Банішэўская. Фота: Gosc.pl

У 1934 годзе, у Вялікі чацвер, яна атрымала стыгматы — незагойныя раны на руках, ступнях, галаве, правым баку і тулаве, ды раны ад бічавання. Раны з'яўляліся пераважна па абедзе ў чацвяргі ды пятніцы, а найбольш падчас Вялікага посту і падчас Вялікага тыдня. Паводле згадак сведкаў, мела дар прароцтва і аздараўлення. У 1944 годзе Ванда Банішэўская першы раз трапіла ў прытулак для невылечна хворых.

У паваенны час сёстры-манахіні хавалі ў Прыцюнах пад Вільняй розных ксяндзоў і манахаў. 11 красавіка 1950 года ўсе яны былі арыштаваныя і абвінавачаныя ў прыналежнасці да нелегальнага таемнага ордэна і ўкрыванні агента Ватыкана. Большую частку дасудовага зняволення Ванда Банішэўская правяла ў турэмным шпіталі на Лукішках у Вільні. 10 лютага 1951 года ёй прысудзілі 10 гадоў зняволення. Вырак адбывала ў Верхняўральску. За малітвы трапляла ў карцар, шмат хварэла, у зняволенні зноў праяўляліся стыгматы, але савецкія дактары не маглі даць ім рады.

22 жніўня 1956 Ванду Банішэўскую вызвалілі, яна выехала ў камуністычную Польшчу, дзе таксама трапіла ў псіхіятрычны шпіталь.

У 1960-я перанесла аперацыю па выдаленні пухліны мозгу. У 1980-я яе збіў аўтамабіль, пасля чаго да канца жыцця яна не магла нармальна хадзіць. Памерла 2 студзеня 2003 года.

У 2008 годзе ў Польшчы пра жыццё Ванды Банішэўскай быў зняты тэлевізійны спектакль «Стыгматычка». У 2020 годзе Ватыкан не пабачыў перашкодаў да беатыфікацыі (папярэднічае абвяшчэнню святой).

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе1

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе1

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць