Усяго патроху11

«Таемны Санта»: як зладзіць папулярную калядную гульню самім?

Сёння раскажам вам пра папулярную гульню, якая дапаможа вырашыць праблему банальных падарункаў на Каляды. Калі вы гатовыя да сюрпрызаў, абавязкова паспрабуйце згуляць у «таемнага Санту». Вось як гэта працуе.

Фота: pickpik.com

«Таемны Санта» (Secret Santa) — ананімны абмен падарункамі. Арганізаваць яго можна ў любой супольнасці: працоўным калектыве, сям’і, групе сяброў, суседзяў, таварышаў па хобі. А калі такой супольнасці ў вас няма, можна стварыць яе анлайн спецыяльна пад «таемнага Санту» або далучыцца да суполак па абмене падарункамі, створаных раней.

Узнікненне гульні ў «таемнага Санту» звязваюць з Лары Сцюартам, амерыканскім філантропам. У 1971 годзе ў амерыканскі горад Х'юстан прыйшоў бяздомны чалавек, які пакутаваў ад голаду. Па легендзе, ён спыніўся, каб паесці, у закусачнай Dixie Diner і замовіў найвялікшы сняданак у меню, бо планаваў збегчы з кавярні да таго, як яму прынясуць рахунак. 

Але ўласнік установы Тэд Хорн здагадаўся, што плануе яго госць, і працягнуў яму банкноту ў 20 даляраў са словамі «думаю, вы гэта ўпусцілі». Тым бяздомным якраз і быў Лары Сцюарт, будучы бізнэсмен, які пазней сабраў багацце на тэлекамунікацыях. Цягам многіх гадоў Сцюарт прыбіраўся ў касцюм Санта-Клаўса і раздаваў грошы бедным, што і зрабіла яго першым таемным Сантам. 

Як зладзіць такую гульню? Першы этап — высветліць, хто для каго рыхтуе прэзент. Памятайце пра таемнасць і пра тое, што імёны аўтараў падарункаў мусяць застацца нераскрытымі. У выпадку, калі ўсе ўдзельнікі гульні могуць сустрэцца разам, няхай кожны з іх напіша на маленькай паперцы сваё імя і скамячыць яе так, каб імя не было бачнае. Пасля пакладзіце ўсе паперкі ў скрыню, шапку ці мех, і няхай кожны з удзельнікаў выцягне імя таго, для каго ён рыхтуе падарунак. Калі чалавек выцягвае сваё ўласнае імя, няхай ён зноў паспрабуе выцягнуць паперку.

Не можаце сустрэцца? Скарыстайцеся адмысловымі сайтамі, якія дапамогуць прызначыць таемных Сантаў анлайн — гэта можна зрабіць тут, тут і тут.

Каб палегчыць жыццё таемным Сантам, можна стварыць анлайн ці афлайн спіс, куды кожны з удзельнікаў гульні напіша некалькі ідэй для будучага падарунка, а можна проста дамовіцца ў супольнасці, з якіх падарункаў варта выбіраць. А каб Санта не згалеў ці не абраў занадта просты і нецікавы прэзент, дамоўцеся, на якую суму варта арыентавацца. Важна яе прытрымлівацца, бо занадта дарагі або танны падарунак можа выклікаць непрыемныя пачуцці.

Важна вызначыць дату, калі ўсе падарункі мусяць быць гатовыя. Тое, што вы дорыце падарунак чалавеку, якога выбіраеце не самі, ужо гарантуе пэўны нестандартны падыход да гульні. Але ўсё роўна пастарайцеся адысці ад звыклых прэзентаў накшталт кубку для кавы ці каробкі цукерак, паспрабуйце падарыць нешта больш асабістае. Не будзе лішнім, калі вы зазірнеце ў сацсеткі таго, каму вы робіце сюрпрыз: якія ў яго цікавасці, што ён любіць?

Падумайце двойчы перад тым, як набываць у падарунак нейкія смешныя сувеніры ці алкаголь. Нават калі вы ўпэўненыя, што рыхтуеце сюрпрыз для кагосьці, хто не супраць прапусціць чарачку-другую, лепш выбіраць не алкаголь, а нешта звязанае з ім — напрыклад, што наконт грэлкі для спіртных напояў?

Пасля гэтага прызначаюць новую сустрэчу, на якой ўсе таемныя Санты могуць, напрыклад, пакласці падарунак пад елачку. У прызначаны час можна яго распакаваць і далей паспрабаваць адгадаць, хто ж стаў сёлета вашым таемным Сантай.

Калі ж гэты фармат гульні вам абрыднуў, можна разнастаіць яго іншымі версіямі. Да прыкладу, ёсць варыянт пад назвай «Белы слон». Вы можаце купляць падарунак дамоўленага кошту і не рыхтуеце яго для канкрэтнага чалавека. Прэзенты гатовыя? Складваеце іх разам і ў чарзе, якую вызначае лёсаванне, выцягваеце для сябе падарунак. Нават дазволена «красці» прэзенты: калі нехта распавёў, што жадае для сябе прыгожы швэдар з аленямі і ўжо распакаваў яго, смела забірайце швэдар сабе. Той жа, у каго «скралі» падарунак, можа распакаваць новы прэзент ці «скрасці» падарунак у іншага чалавека. Гульня сканчваецца, калі кожны ўдзельнік мае падарунак.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Якая гісторыя хаваецца за галоўнымі навагоднімі хітамі

Нямецкая пара паставіла ў сябе дома 555 калядных ялінак. І гэта сусветны рэкорд

10 кліпаў з навагоднім і калядным настроем

Каментары1

  • Bad Santa
    10.12.2023
    для мяне спроба арганізаваць гульню скончылася дрэнна
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?1

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць гадоў таму затрымалі Віктара і Эдуарда Бабарыкаў

Беларускі спецыяліст дапамог «Фларыдзе» другі год запар стаць уладальнікам Кубка Стэнлі2

ЗША прывялі войскі на Блізкім Усходзе ў павышаную гатоўнасць пасля экстраннай нарады Трампа з генераламі

Нечаканая зброя супраць раку — супрацьзапаленчыя прэпараты2

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў19

400 балаў на ЦТ і ЦЭ атрымалі адразу дзве дзяўчыны з Ліды1

Сацыяльныя сеткі робяцца галоўнай крыніцай навін, і гэта выгадна палітыкам-папулістам1

400 балаў на ЦТ набраў Мацвей з барысаўскай гімназіі2

Падчас саміту G7 Трампа не ўдалося пераканаць пастрожыць санкцыі супраць Расіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?1

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць