Свет66

У Сафіі зносяць помнік Савецкай арміі. Такое рашэнне прынялі яшчэ 30 год таму, але справа не рухалася

Балгарскія ўлады 12 снежня пачалі дэмантаж манумента ў цэнтры Сафіі ў гонар Савецкай арміі, піша «Дневник». 

Бакавыя і цэнтральная скульптурныя кампазіцыі/ Фота: Марк Ахсманн / bg.wikipedia.org 

Афіцыйнай прычынай дэмантажу помніка назвалі дрэнны стан скульптур з бронзы. Згодна з экспертным заключэннем, яны ўяўляюць сабой пагрозу бяспецы: нібыта з-за каразійных расколін магчыма абвальванне манумента.

Помнік быў усталяваны ў 1954 годзе ў гонар СССР і Савецкай Арміі. Манумент уяўляе сабой піраміду вышынёй 37 метраў, на якой узвышаецца 8-метровая фігурная скульптурная кампазіцыя — савецкі воін, балгарскі рабочы і маці з дзіцем.

Вянкі і кветкі да помніка Савецкай Арміі ў Сафіі з нагоды Дня Перамогі, 9 мая 2016 года. Фота: bg.wikipedia.org

Гарадскі савет Сафіі яшчэ ў 1993 годзе прыняў рашэнне пра знос манумента Савецкай арміі, якая, на меркаванне многіх балгар, зʼяўляецца агрэсарам у іх краіне, а не вызваліцелем. Але ў Балгарыі былі і моцныя выступы праціўнікаў дэмантажу. 

Ініцыятыва з новай сілай выбухнула пасля пачатку расійскай ваеннай агрэсіі ва Украіне. Дэмантаж помніка ідзе пры акцыях пратэсту прарасійскіх сілаў.

Каментары6

  • Андрусь
    12.12.2023
    Вызваленне - гэта, калі выгналі захопнікаў, свалілі самі і далі права і магчымасць вызваленым самім далей распараджацца сваім лёсам. А, калі ўладу нацыстаў выгналі і на яе месца паставілі сваю ўладу камуністаў - то гэта проста змена захопніка. І менавіта так выглядае любое "вызваленне", якое робіць краіна са сталіцай у Маскве. 
  • Базыль
    12.12.2023
    Андрусь, змена колеру канцлагеру з карычневага на чырвоны - гэта вельмі сумнеўнае "вызваленне"
  • Курт
    12.12.2023
    Зараз гэта можа звацца летуценьнем, але хутка прыцдзе час і дэмантаж падобным імпэрскім псэўда-помнікам, псэўда-вызваліцелям на беларускай зямлі.

Цяпер чытаюць

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць

Усе навіны →
Усе навіны

Іван Краўцоў: Заявы Ціханоўскай выглядаюць крывадушнымі54

Выйшаў на волю былы старшыня яўрэйскай абшчыны ў Гродне

Трамп сказаў, што ЗША давядзецца зноў пастаўляць зброю Украіне. Пентагон адразу ж абвясціў, што ўжо пачынае пастаўкі5

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад3

«Мне было 15». Былы студэнт абвінаваціў выкладчыка і кіраўніка ансамбля «Белая Русь» у дамаганнях, якія цягнуліся каля года13

Адзін укол — і слых вяртаецца. Навукоўцы зрабілі прарыў у лячэнні глухаты1

Былому намесніку начальніка расійскага Генштаба далі 17 гадоў зняволення1

«Плыве так вальяжна». У Бярозе ў возеры завялася «наша капібара» ВІДЭА

У лесе паміж Івянцом і Ракавам турысты сустрэлі рысь з рысянятамі ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць