Эканоміка

Доўг Беларусі Расіі ў мінулым годзе скараціўся, але яна ўсё адно наперадзе ўсіх з вялікім адрывам

Доўг Беларусі перад Расіяй у 2022 годзе скараціўся на 0,26 млрд даляраў, да 8,24 млрд. Такія звесткі Сусветнага банка прыводзіць РБК.

Цяперашні топ-5 даўжнікоў расійскага ўрада:

  • Беларусь — 8,24 млрд даляраў,
  • Бангладэш — 5,86 млрд),
  • Індыя — 3,75 млрд,
  • Егіпет — 1,82 млрд,
  • В'етнам — 1,39 млрд.

Большасць запазычанасцяў перад Расіяй — гэта «дзяржаўныя двухбаковыя пазыкі», якія ўключаюць крэдыты ад урада. Амаль усе яны прадугледжваюць пагашэнне праз год і больш. 

Па інфармацыі таго ж Сусветнага банка, на пачатку 2022 года найбуйнейшымі даўжнікамі Расіі па двухбаковых крэдытах былі Беларусь (каля 8,5 млрд даляраў), Бангладэш (прыкладна 4,4 млрд), Індыя (3,3 млрд), В'етнам (1,5 млрд) і Емен (прыблізна 1,2 млрд).

У 2023 годзе Расія спісала запазычанасць краін Афрыкі на суму, якая перавышае 20 млрд даляраў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС7

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

Пенсіянерка паблытала педалі і пабіла сем аўтамабіляў у Мінску ВІДЭА9

Польскае МЗС чакае ўбачыць наступствы адкрыцця двух КПП «у найбліжэйшыя тыдні і месяцы»19

Том Круз нарэшце атрымаў «Оскар»: яму ўручылі ганаровую ўзнагароду за ўнёсак у кіно5

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага1

У Мінску прадаецца кватэра ў доме, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч3

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?12

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць