Паветраныя сілы УСУ паведамілі, што расіяне збілі свой уласны самалёт
Расійскія зенітчыкі ў нядзелю збілі свой уласны самалёт-штурмавік Су-25, паведаміў у тэлеграме камандуючы Паветраных сілаў УСУ Мікола Аляшчук.

«Магу ўпэўнена сказаць, што не ўкраінская СПА збіла расійскі штурмавік Су-25! Гэта дакладныя і зладжаныя дзеянні расійскіх зенітчыкаў, за што ім вялікі дзякуй ад усяго ўкраінскага народа!..», — напісаў Аляшчук.
Раней пра збіццё расійскага самалёта паведамілі расійскія паблікі.
Цяпер чытаюць
У якой разведкі была найлепшая інфармацыя з Беларусі ў лютым 2022 і хто паведаміў Буданаву, што асноўны ўдар расіян будзе на Гастомель. З’явілася вялікая публікацыя
Каментары