Усяго патроху11

Амерыканка нарадзіла дзвюх дзяўчынак, якіх вынасіла ў розных матках

Амерыканка Келсі Хэтчэр нарадзіла дзвюх дзяўчынак, якія падчас цяжарнасці знаходзіліся ў розных матках. Роксі нарадзілася 20 снежня, Рэбел — 21-га. Пра гэтую незвычайную цяжарнасць сталі актыўна пісаць паўтара месяца таму.

Хэтчэр з 17 гадоў ведала пра тое, што ў яе ёсць рэдкая анатамічная асаблівасць — поўнае падваенне маткі (uterus didelphys), прычым кожная з матак мае зносіны са сваім яечнікам. Гэты стан сустракаецца ў адной жанчыны з трох тысяч (але, магчыма, часцей).

Лекары папярэдзілі дзяўчыну, што ў яе выпадку вышэйшая рызыка выкідышу і заўчасных родаў. Аднак c 2016 па 2021 год Келсі без асаблівых праблем перажыла тры цяжарнасці — усе дзеці нарадзіліся даношанымі і здаровымі.

Чацвёртая цяжарнасць была незапланаванай. Хэтчэр распавядае, што прыйшла на УГД у траўні і калі спецыялістка пацвердзіла, што ўсё добра, на ўсялякі выпадак паведаміла, што ў яе ёсць другая матка. Спецыялістка вырашыла паглядзець і на яе. Да здзіўлення абедзвюх. Высветлілася, што ў Келсі двойня. Хэтчэр кажа, што яны з мужам смяяліся потым над сітуацыяй яшчэ два ці тры тыдні.

Цяжарнасць у абедзвюх матках — з'ява настолькі рэдкая, што ў лекараў няма надзейнай статыстыкі, як часта такое адбываецца, аднак хтосьці лічыць, што падобнае сустракаецца ў адным выпадку на мільён цяжарнасцяў.

Усю цяжарнасць за Хэтчэр назіралі некалькі спецыялістаў медыцынскага цэнтра Універсітэта Алабамы. Яны не бачылі ніякіх праблем ні з самай цяжарнай, ні з адным з пладоў. У выніку вырашана было, што калі роды самі не пачнуцца раней, лекары правядуць стымуляцыю 18-19 снежня (так у выніку і прыйшлося зрабіць). Двайняткі часцей нараджаюцца раней за тэрмін, але ў выпадку Хэтчэр гэтага не адбылося — дзеці нарадзіліся даношаныя, на 39 тыдні цяжарнасці.

У выніку Келсі Хетчэр нарадзіла першую дзяўчынку натуральным шляхам, а другая нарадзілася ў выніку кесарава сячэння. Абедзве дзяўчынкі здаровыя.

Каментары1

  • Андрусь
    23.12.2023
    Тут больш крынжова выглядаюць вочы хлопца на фота, які пабачыў тыя дзве маткі. )) 
Усе навіны →
Усе навіны

Канапацкая патлумачыла, што азначае яе паручальніцтва за Пачобута5

Пуцін і Аліеў абняліся пасля сустрэчы на саміце ў Душанбэ6

Яшчэ адзін банк знізіў стаўкі па крэдытах на новабудоўлі1

«Людзей прымушалі думаць, што нічога ніколі не зменіцца». Хто такі антыкамуніст Ласла Краснагаркаі, які атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры?9

У сталічным гіпермаркеце паставілі разумныя вагі са штучным інтэлектам. Як працуе тэхналогія?9

Ветэрана-афганца з Жылічаў асудзілі на 12 гадоў за палітыку, у тым ліку за здраду дзяржаве7

Павел Дураў апублікаваў дэпрэсіўна-песімістычны прагноз на будучыню30

Намібія стала сусветным лідарам па колькасці жанчын на топ-пазіцыях — прэзідэнтка, віцэ-прэзідэнтка і спікерка. Але ёсць нюансы8

Гліннік: Выступ Мельнікавай на апошняй канферэнцыі быў дзіўны — яна казала, як хоча дадому24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін31

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць