Культура1111

Купалаўскі тэатр у Мінску дае прэм’еру «А зоры тут ціхія» ў пастаноўцы расійскага рэжысёра

У рэпертуары тэатра, а дакладней таго, што засталося ад яго пасля падзей 2020 года, толькі тры спектаклі па творах беларускіх класікаў.

Сцена са спектакля «А зоры тут ціхія». Фота з фэйсбука тэатра

Да навагодніх святаў Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы падрыхтаваў прэм’еру — «А зоры тут ціхія» паводле твора Барыса Васільева ў пастаноўцы расійскага рэжысёра Дзмітрыя Акімава, піша Reform.by.

«Без мінулага — няма будучыні. Менавіта таму мы абавязаны памятаць і шанаваць подзвіг нашага народа ў Вялікай Айчыннай вайне», — падаецца новы спектакль на сайце ўстановы.

«Старэйшаму пакаленню знаёмыя імёны герояў гэтага вялікага твора: Жэня Камялькова, Ліза Брычкіна, Соня Гурвіч, Рыта Асяніна, Галя Чацвяртак. Хочацца, каб і цяперашняе пакаленне задумалася аб любові да Радзімы, аб сумленні, аб тым, які выбар робіць чалавек, знаходзячыся на вайне. Спектакль-разважаннне. Спектакль-рэквіем. Спектакль-прысвячэнне ўсім тым, хто аддаў сваё жыццё дзеля мірнага неба над галавой!», — адзначаецца ў анатацыі да пастаноўкі.

Расійскі рэжысёр Дзмітрый Акімаў з’яўляецца галоўным рэжысёрам Матыгінскага тэатра. У яго даробку — адзнакі на Міжнародным фестывалі камерных спектакляў паводле твораў Ф.М. Дастаеўскага ў Вялікім Ноўгарадзе, форумах «Тэатральная вясна», «Залаты віцязь». Гэта першая пастаноўка Акімава на сцэне Купалаўскага тэатра.

Спецыяльна да прэм’ернага паказу «А зоры тут ціхія» Купалаўскі тэатр сумесна з Беларускім саюзам жанчын і Музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны падрыхтавалі экспазіцыю на тэму «Жаночы твар Перамогі». Яна прысвечана «гераічным жанчынам Беларусі і іх заслугам на полі бою, у партызанскіх брыгадах і ў тыле», — падкрэсліваецца ў сацсетках установы.

Сімптаматычна, што ў рэпертуары Нацыянальнага тэатра з пятнаццаці пастановак толькі тры — па творах беларускіх класікаў: «Вечар» і «Чорная панна Нясвіжа» паводле драматургіі Аляксея Дударава, і «Паўлінка» паводле п’есы Янкі Купалы.

За апошнія месяцы на сцэне найстарэйшага тэатра ў Беларусі адбыліся прэм’еры: «Казкі аб мёртвай царэўне» паводле казак Аляксандра Пушкіна (пастаноўка Паўла Марыніча), у снежні — спекталь-настальгія «Двор майго дзяцінства» па дзённікавых запісах рэжысёра-пастаноўшчыка Данііла Філіповіча.

Каментары11

  • Янка
    29.12.2023
    Купала б плюнуў у вочы гэтай. Вайна-не беларусаў жыццё.
  • ааа
    29.12.2023
    СМ, можете сами проверить как продаются билеты на сайтах по продажам. 



     
  • Сымон
    29.12.2023
    Такая ж казка, што i пра 28 панфiлаўцаў, якой савецкіх школьнікаў настаўнікі пічкалі ва ўсё месцы. А мемарыял каля вёскі Дубасекава ў гонар славутага фэйка савецкай прапаганды застаецца і дагэтуль.
    А што тычыцца на конт памяці - дык у беларусаў з гэтым няма праблем. У нас ёсць Васіль Быкаў, і галоўны наратыў ягоных твораў пра вайну і перадваенны час - гэта менавіта чалавечая трагедыя, а ня можам паўтарыць альбо ўсе, хто супраць савецкага каланіялізму і таталітарызму, альбо сучаснай мафіёзнай дыктатуры - нацысты. І дакладна гэта не знішчэнне могілак ваяроў АК, якія таксама змагаліся супраць нацыстаў.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Заканчваецца тэрмін даўніны па народным пратэсным артыкуле. Больш нікога не пасадзяць? Не, ёсць нюансы4

Заканчваецца тэрмін даўніны па народным пратэсным артыкуле. Больш нікога не пасадзяць? Не, ёсць нюансы

Усе навіны →
Усе навіны

Як медсястра з Барысава адпачывае амаль без грошай5

Тайвань хоча адарваць сваю эканоміку ад Кітая. Наколькі гэта рэальна?2

Праваабаронцы: Сілавікі масава затрымліваюць беларусаў, што трапілі ў кадры дакументальнага фільму пра пратэсты11

«Мы працуем, каб вызваленні сталі сістэмнымі, а не спарадычнымі». Вячорка адказаў Краўцову13

Беларускія школьнікі стварылі дзіцячы блакпост на мяжы з Украінай. У іх савецкія нашыўкі і медаль «удзельніка СВА»58

Паўторна арыштавалі аднаго з пачынальнікаў беларускамоўнага ЖЖ Івана Марозава. Ён вызваліўся з калоніі вясной 2024

Выхаваны і законапаслухмяны голуб перайшоў дарогу на зялёнае святло ВІДЭА6

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?35

У двух беларусаў у Батумі канфіскавалі тры кілаграмы какаіну і 13 тысяч таблетак экстазі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заканчваецца тэрмін даўніны па народным пратэсным артыкуле. Больш нікога не пасадзяць? Не, ёсць нюансы4

Заканчваецца тэрмін даўніны па народным пратэсным артыкуле. Больш нікога не пасадзяць? Не, ёсць нюансы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць