Свет1616

У Іспаніі ўпершыню ў рэгіянальны парламент абралі жанчыну з сіндромам Даўна

На працягу дзесяцігоддзяў 45-гадовая Мар Гальсэран змагалася за тое, каб людзі з інтэлектуальнай недастатковасцю былі часткай фармавання парадку дня краіны. Аднак ступень прагрэсу, дасягнутага ёю, стала відавочнай толькі нядаўна, калі Мар Гальсэран стала першым дэпутатам у Іспаніі, якому дыягнаставаны сіндром Даўна, піша Guardian.

«Грамадства пачынае бачыць, што людзі з сіндромам Даўна могуць унесці вялікі ўклад. Але гэта вельмі доўгі шлях», — лічыць жанчына.

Яе дасягненне рыхтавалася цягам дзесяцігоддзяў. Калі Гальсэран было 18 гадоў, яна ўступіла ў кансерватыўную Народную партыю. Патроху яна прасоўвалася ў партыйным апараце, а ў траўні мінулага года была ўключаная пад 20-м нумарам у спіс кандыдатаў, якіх партыя выстаўляла на рэгіянальных выбарах у Валенсіі.

Неўзабаве стала вядома, што Гальсэран атрымала месца ў рэгіянальным парламенце. Гэта дасягненне выводзіць яе ў шэрагі зусім нешматлікіх людзей з сіндромам Даўна, якія пераадолелі бар'еры, каб увайсці ў свет палітыкі. У 2020 годзе Элеанора Лалу стала членам гарадской рады Араса на поўначы Францыі, а ірландзец Фінтан Брэй таксама быў абраны дэпутатам гарадской рады ў 2022 годзе.

У Іспаніі Анхела Бачылер яшчэ ў 2013 годзе стала першым у Іспаніі дэпутатам гарадской рады з сіндромам Даўна ў паўночным горадзе Вальядалід. 

Аднак Гальсэран можа быць першай у Еўропе, хто ўвайшоў у рэгіянальны або нацыянальны парламент, паведамляе Іспанская федэрацыя людзей з сіндромам Даўна. «Мы не чулі ні пра каго іншага», — сказаў яе прадстаўнік.

Перад гэтым больш за 20 гадоў Гальсэран працавала на дзяржаўнай службе ў Валенсіі, апошнім часам дапамагаючы ў выпрацоўцы інклюзіўнай палітыкі. Акрамя таго, чатыры гады яна правяла на чале валенсійскай арганізацыі Asindown, якая займаецца дапамогай сем'ям з дзецьмі з сіндромам Даўна.

Калі прынясенне Гальсэран парламенцкай прысягі было прывітаная іспанскімі СМІ, то рэакцыя ў інтэрнэце, па яе словах, была неадназначнай.

«У сацыяльных сетках можна знайсці ўсялякае», — сказала яна. «Ёсць людзі, якія мяне падтрымліваюць. Але ёсць і іншыя, якія думаюць, што я няздатная. Але гэта людзі, якія не ведаюць ні мяне, ні майго паходжання».

Яна спадзяецца, што сваёй прысутнасцю ў рэгіянальным парламенце дапаможа разбурыць шматлікія забабоны, якія працягваюць заставацца ў грамадстве, асабліва калі гаворка ідзе пра людзей з сіндромам Даўна. «Я хачу, каб людзі бачылі мяне як асобу, а не толькі праз прызму маёй інваліднасці».

Каментары16

  • Palasatka
    09.01.2024
    Калі ёсць кампетэнцыя і досьвед, то чаму б і не. Калі інклюзіўнасць дзеля інклюзіўнасці, то паказуха. Так разумею, у парламент трапіла па партыйным спісе, а не за асабістыя галасы. Грамадскі скепсіс зразумелы, iq такіх людзей вагаецца ад 20 да 75. Цікава пасачыць за плённасцю працы, але ж журналісты заканамерна "забудуцца" пра працяг гісторыі.
  • Шнмлор97л
    09.01.2024
    Кастусь, да что вы говорите, а кто у вас президент и его свита ? ))
  • Кася
    09.01.2024
    Кастусь, вам так падаецца. Ступень (не)дзеяздольнасці пры сіндроме можа быць рознай. Ёсць людзі-"гародніны", бо часта сіндрому спадарожнічаюць і іншыя мутацыі і хваробы,, ёсць тыя, у каго усё ок з інтэлектам, проста ёсць некаторыя асаблівасці. Роўна як і ментальныя захворванні могуць быць у розных стадыях. У псіхіятрычных клініках знаходзяцца або зусім недзеяздольныя людзі, ці пачыенты ў вострых стадыях. Проста чалавека з шызафрыніяй, не ў вострай стадыі, вы не адрозніце ад звычайнага. Таму думаю такіх у парламентах таксама ёсць. А тое, што ў нас бюдзі з сіндромам Дауна адно ў клініках - то наступствы кепскай сістэмы рэабілітацыі і падтрымкі. І ўрэшце, лепей такія дэпутаты з сіндромам Дауна, чым "здаровыя" злодзеі, як у нас

Цяпер чытаюць

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі54

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Усе навіны →
Усе навіны

Украінцы паведамілі пра вызваленне чатырох сёл на Данеччыне

Палкоўнік з Вайсковай акадэміі лічыць, што беларускае войска даспела да касмічнай групоўкі12

У Цэнтральным парку Гомеля часта спявае афрыканец. Што за ён?4

Завод «Луч» выпусціў будзільнікі з эратычнымі матывамі24

Праваслаўны архіепіскап, які вітаў Пуціна на Алясцы, папрасіў за гэта прабачэння4

«Нават у мазгі залезлі». Лукашэнка заявіў, што прайшоў поўнае медыцынскае абследаванне28

У Венгрыі расцанілі ўсмешлівы адказ Зяленскага адносна нафтаправода «Дружба» як пагрозы Будапешту5

Зяленскі ў добрым настроі пракаментаваў удары УСУ па нафтаправодзе «Дружба» і рэакцыю на гэта Венгрыі2

У маскоўскім «Дзіцячым свеце» адбыўся выбух, пацярпеў супрацоўнік ФСБ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі54

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць