Улада11

Лукашэнка: Наконт прэзідэнцкіх выбараў я не напружваюся

Аляксандр Лукашэнка не турбуецца наконт выбарчых кампаній, якія маюць адбыцца. Пра гэта ён заявіў падчас прэс‑канферэнцыі для беларускіх СМІ 30 снежня.

«Будзе нармальна развівацца эканоміка, выканаем мы тое, што абяцалі, людзі падтрымаюць дзейную ўладу, дзейнага прэзідэнта, — сказаў ён.

— Не будзе гэтага, будуць іншыя людзі».

Лукашэнка паабяцаў, што з яго боку ніякага ціску ў ходзе выбарчых кампаній не будзе. «Я думаю, што прыйшоў той перыяд, калі ніякай барацьбы не павінна з майго боку быць — ні за прэзідэнцкую пасаду, калі я ў гэтых выбарах буду ўдзельнічаць, ні за тое, каб уплываць нейкім чынам, адміністрацыйна ўплываць, на гэты працэс. Людзі самі павінны вызначыцца. Мы памятаем тыя першыя выбары, калі мяне абралі. Адна з прычын маёй перамогі была ў гэтым жудасным ціску людзей, якія тады былі ва ўладзе. Такая ж сітуацыя ў мяне: любы ціск будзе мець зваротны эфект», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

«Таму я не напружваюся наконт гэтых палітычных кампаній. Мы будзем сумленна шчыра ісці на выбары», — дадаў Лукашэнка.

Што да выбараў у мясцовыя саветы, то прэзідэнт назваў гэта

важнейшай палітычнай кампаніяй 2010 года.

Паводле слоў Лукашэнкі, яго задавальняе работа мясцовых уладаў. «Я ім павінен сказаць дзякуй за тое, што яны як бар’ер перад прэзідэнтам, верхнімі органамі ўлады сталі, тварам да твару перад людзьмі. Яны прымаюць асноўныя ўдары, крытыку — часам незаслужана, таму што не яны вырашаюць некаторыя пытанні. Але яны прымаюць на сябе гэты ўдар», — сказаў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што «пытанне стабільнасці і парадку ў дзяржаве шмат у чым залежыць ад мясцовых органаў улады».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»7

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп, Пуцін, гомасэксуальныя кантакты і іншыя брудныя намёкі — у ЗША апублікавалі 20 тысяч файлаў Эпштэйна36

Два пасажырскія аўтобусы сутыкнуліся пад Мінскам2

Кіраўніца Euroclear: Калі ЕС вырашыць канфіскаваць расійскія актывы, мы звернемся ў суд29

«Заробак у тры разы вышэйшы, чым дома». Беларус расказаў, як папрацаваў у Егіпце на будаўніцтве АЭС3

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ18

Трагедыя на Гомельшчыне: два 18‑гадовыя хлопцы загінулі ў ДТЗ, аўтамабіль разарвала на часткі4

Фермер-хіпстар вырашыў прадаваць касцюмы з гербамі Беларусі і Расіі. Цэны касмічныя16

У кожнага пакалення свой колер: у міленіялаў — ружовы, у зумераў — жоўты. А каму належыць «нахабны зялёны»?10

У мінскім «Еўраопце» ў аддзеле выпечкі паклалі пакеты для смецця9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»7

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць