Грамадства1313

Стаў вядомы прысуд 67-гадовай Галіне Краснянскай, што вярнулася са Швецыі ў Беларусь

Галіну Краснянскую асудзілі згодна з артыкулам 361-3 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці).

12 студзеня сяброўку арганізацыі «Беларусы Швецыі» Галіну Краснянскую асудзілі на пяць гадоў пазбаўлення волі згодна з артыкулам 361-3 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці). 

«Мы будзем працягваць падтрымліваць Галіну і яе сям’ю: заява праўлення «Беларусаў Швецыі». Мы абураныя несправядлівым прысудам у дачыненні да Галіны. З вытокаў нашай арганізацыі Галіна займалася развіццём беларускай культуры, ахвяравала частку сябе на развіццё супольнасці беларусаў у Швецыі, ладзіла тэатральныя гурткі. Галіна — адданая, шчырая беларуска, якая праз гады захоўвала моцную сувязь з беларускай культурай. Мы будзем працягваць падтрымліваць Галіну і яе сям’ю», — гаворыцца ў заяве праўлення «Беларусаў Швецыі».

Невядома, калі жанчына вярнулася ў Беларусь, але не раней за вясну 2023-га года. Апошняе абнаўленне ў яе фэйсбуку датуецца сакавіком, але апошнія фота са Швецыі — канцом 2022-га.

Дата затрымання невядомая таксама, але вінавацяць яе па другой частцы артыкула 361-3 Крымінальнага кодэкса. Па звестках «Вясны», звычайна гэта азначае ахвяраванне беларускім добраахвотнікам або на дапамогу Украіне. Жанчыне пагражала ад пяці да дзесяці гадоў турмы — іншага пакарання па артыкуле не прадугледжана.

Суд над Галінай Краснянскай пачаўся сёння ў Мінскім гарадскім судзе.

@nashaniva 67-гадовая беларуска вярнулася са Швецыі. Ёй прысудзілі 5 гадоў пазбаўлення волі #беларус #беларусь #минск #швеция #вясна #нашаніва #беларусьсейчас #навіны #новостибеларуси ♬ Lovely Fire in Another Love - Gabriel Albuquerqüe

Каментары13

  • Anatol Starkou
    13.01.2024
    Нявясёлая гісторыя. Ну, вяртацца ў Беларусь я даўно ўжо не думаў, трохпакаёвая кватэра ва Ўруччы-2 у Мінску хутчэй дастанецца ўнукам Рыгоравіча, чым маім. Мая ж аднапакаёвая кватэра ў Ню Ёрку дастанецца дачцэ і ўнукам. Застанецца купіць бчб шкарпэткі і з імі ў сваю прыватную магілку. Бо зямлю на праваслаўных могілках непадалёку ад Ню Ёрка прыкупіў гады тры ці чатыры таму. Паспець бы дапсаць кнігу ўспамінаў. 
    З Беларусьсю маё пытанне зачынена. З бел-чырвона-белымі таксама.
  • Anatol Starkou
    13.01.2024
    Грамадзянства няхай застаецца беларускім - я грамадзянін Рэспублікі Беларусь. Іншага не маю.
  • Кілер троляў
    13.01.2024
    Anatol Starkou, амінь

Цяпер чытаюць

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі2

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна пакараць суседзяў за шумнае застолле ў навагоднюю ноч?3

Лукашэнка з Пуціным паразмаўлялі па тэлефоне5

Сёлета ў конкурсе на найлепшую паштовую марку года ўпершыню за 4 гады перамаглі не сілавікі

У Бабруйску сталі выпускаць зефір са смакам рому

Амерыканская спявачка Беёнсэ ўвайшла ў клуб мільярдэраў1

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!8

Падчас сустрэчы з Зяленскім Трамп арганізаваў сеанс сувязі з былой «Міс Украіна». Гэта растапіла лёд5

Павел Севярынец: Мая мара, каб Пазняк, Ціханоўская, Калеснікава, Латушка разам працавалі на Беларусь50

У Гомелі пара зарэгістравала свой шлюб у касцюмах Дзеда Мароза і Снягуркі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі2

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць