Музыка33

28 «Надзенек»

Развагі пра пакуты «Зоечкі» Касмадзям'янскай, выкрыццё «гімназісткі, якая потым стала ведзьмаю», горкая праўда пра персідскі прытон. Новы дыск з аўтэнтычнымі вясковымі рэміксамі гарадскіх шлягераў.

Ці ні самай папулярнай песняй «Народнай альбому» стала беларуская народная песня савецкіх часоў пра гаротніцу Надзеньку, якую спакусіў афіцэр ды з'ехаў на «Дальны васток». Сідзі-кружэлка «Вясковая лірыка», якую выдала прадусарка Арына Вележ, мае з аднаго боку працягнуць поспех трасянкамоўных песняў савецкіх часоў, а з іншага — адкрыць нязнаныя пласт нашай культуры — вясковыя рэміксы гарадскіх песняў.

Пад сціплай вокладкай хаваюцца вакальныя развагі пра пакуты «Зоечкі» Касмадзям'янскай, лірычнае выкрыццё здрадлівай «гімназісткі, якая потым стала дантысткай, імея ўрачэбны дзіплом», горкая праўда пра парыжскі прытон... І песня «Сэрца, табе не хочацца спакою», сыграная на традыцыйных беларускіх цымбалах.

«Гэта «Жорсткі раманс» па-беларуску, — кажа Арына Вележ. — Такія песні родзяцца, калі нашыя вясковыя бабулі трохі падвеселяцца і сядуць перапяваць пачутыя па радыё або ад прыбышоў шлягеры. Але ж робяць яны тое па-свойму: перарабляючы словы або мелодыю і дадаючы неймаверную сардэчнасць».

На дыску 28 аўтэнтычных, выкананых вясковымі спевакамі і спявачкамі, песняў: рамансы, савецкая лірыка, прыпеўкі-дрындушкі, блатны фальклор, танга і полькі, пачутыя нашым народам і пераапрацаваныя на свой, адметны манер. Ці ж не будзе гэты дыск крэольскіх песень ударам па нацыянальнай культуры? «Гэта паўнапраўны пласт нашай культурнай спадчыны, — адпрэчвае закід Арына. — Трэба пазнаёміцца і з наіўнай творчасцю нашага народу, каб ведаць што такое моц і магія купальскіх песняў».

Вясковая лірыка. Рамансы, дрындушкі. «Новая Музыкальная Компания». 2009 г.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі25

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі

Усе навіны →
Усе навіны

Адзін з супермаркетаў Мінска паставіў апарат для нарэзкі хлеба6

У Шчорсах зноў прадаюць «Мураванку Храптовічаў». Гэтым разам за 84 рублі5

Стылістка назвала топ-5 самых модных беларусак15

У Прыпяці злавілі гіганцкага сома-волата. Але праверыць гэта немагчыма

Трамп: У нас ёсць план, Зяленскаму ў пэўны момант давядзецца нешта прыняць13

Каманда маленькага карыбскага вострава Кюрасаа ўпершыню ў гісторыі згуляе на чэмпіянаце свету па футболе. Што за востраў і як такое атрымалася?3

Навукоўцы выявілі, што ў ільвоў ёсць два тыпы рыку

У Вільні сабраўся Сход неабыякавых апанентаў Ціханоўскай. Прыйшла нават Карач — пагроза нацбяспецы Літвы43

Пуціну далажылі пра ўзяцце Купянска. Вось чаму гэта не так12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі25

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць