Грамадства88

Лекары расказалі, што цяпер з беларускай, якую згвалтавалі і спрабавалі забіць у Варшаве

25-гадовая дзяўчына, якую ў мінулую суботу згвалтаваў і спрабаваў задушыць да смерці 23-гадовы жыхар Варшавы Дарыян С., ляжыць у клінічнай бальніцы Дзіцяці Ісуса Універсітэцкага клінічнага цэнтра Варшаўскага медыцынскага ўніверсітэта. Пра яе цяперашні стан паспрабаваў даведацца партал Onet.pl.

Паліцыянты вядуць падазраванага ў злачынстве. Фота: srodmiescie.policja.gov.pl

«Пацыентка ў цяжкім стане. Яе жыццю пагражае небяспека, працягваюцца спробы яе выратаваць. Жанчына знаходзіцца ў аддзяленні рэанімацыі і анестэзіялогіі. Стан здароўя не дазваляе яе апытаць у паліцыі. Пацыентка знаходзіцца без прытомнасці», — паведаміла прэс-сакратарка бальніцы Барбара Мяткоўска.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі Onet.pl, у выніку душэння зламыснікам у 25-гадовай пацярпелай адбылася гіпаксія мозгу, якая можа выклікаць незваротныя наступствы. Пацыентка па-ранейшаму знаходзіцца на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх. Слядоў нажа, якім злачынец пагражаў дзяўчыне, на яе целе няма. Нават калі хворая апрытомнее, яе чакае доўгая рэабілітацыя.

«Мы не можам даць інфармацыі пра сам ход лячэння. Аднак магу вас запэўніць, што пацыентка знаходзіцца пад вельмі пільным і клапатлівым наглядам у шпіталі і атрымлівае ўсе неабходныя паслугі, якія магчымыя ў яе стане», — падкрэсліла Барбара Мяткоўска.

Чытайце таксама:

У кватэры падазраванага ў згвалтаванні беларускі ў Варшаве знайшлі кнігу пра сэксуальныя злачынствы

Польская паліцыя расказала, як затрымала чалавека, што падазраецца ў згвалтаванні беларускі ў Варшаве

Для падтрымкі згвалтаванай і пакалечанай у Варшаве беларускі адкрылі дабрачынны збор

«Нейкі час яе сэрца не працавала». Хлопец беларускі, якую згвалтавалі ў цэнтры Варшавы, расказаў пра яе цяперашні стан

Беларуску згвалтавалі і спрабавалі задушыць у цэнтры Варшавы

Каментары8

  • Здароўя беларусачцы
    29.02.2024
    Няхай дзяўчына ачуняе, дзякуй урачам за працу!
  • Мыш
    29.02.2024
    Хороший белорус, лечаць усіх. Калі страхоўкі няма (а яе няма) потым рахунак выставяць (касмічны, мяркуючы па стану пацыенткі)
  • коля соучастник
    29.02.2024
    Хороший белорус, у неё нет страховки как писали в новостях. После лечения больница выставит счёт

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў138

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

Літва нанесла маштабны ўдар па «балонікавай» мафіі: затрыманыя кіраўнікі і дзясяткі кантрабандыстаў20

У Страсбургу прайшла цырымонія ўганаравання Анджэя Пачобута Прэміяй Сахарава. Прэмію атрымала яго дачка

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача56

Выезд вызваленых палітвязняў з Украіны адбудзецца ў бліжэйшыя дні3

МУС Польшчы пракаментавала, ці магчымае аднаўленне чыгуначнага руху з Беларуссю5

«Квадрат» каштуе $2750. Гэта не люкс, а самая танная кватэра ў Мінску6

Расія не пагадзілася на часовае каляднае перамір'е5

Бяляцкі пра магчымыя перамовы: Размаўляць прыходзіцца і з бандытамі6

На фрэсцы ў касцёле ў Віцебску замалявалі некалькі персанажаў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў138

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць