Свет55

Трамп упэўнена перамог на праймерыз у 14 штатах у «супераўторак», Хэйлі можа зняцца з выбараў

Трамп набраў агулам, з улікам папярэдніх праймерыз, 1004 галасы дэлегатаў, а Хэйлі — 89 пры неабходных 1215 для намінацыі на выбары ад сваёй партыі. Пры тым, што палова праймерыз яшчэ наперадзе.

Дональд Трамп. Фота: Evan Vucci / AP

Экс-прэзідэнт ЗША Дональд Трамп лідзіруе на прэзідэнцкіх праймерыз адразу ў 12 штатах, паведамляе Associated Press.

«Супераўторак», які сёлета выпаў на 5 сакавіка, — найважнейшы дзень унутрыпартыйных выбараў, падчас якіх прыхільнікі Рэспубліканскай і Дэмакратычнай партыі галасуюць за прэтэндэнтаў, якіх хочуць вылучыць у кандыдаты на пасаду прэзідэнта ЗША.

Праймерыз і кокусы рэспубліканцаў прайшлі ў 15 штатах: Аклахоме, Алабаме, Алясцы, Арканзасе, Вермонце, Віргініі, Каларада, Каліфорніі, Масачусетсе, Мінесоце, Мэйне, Паўночнай Караліне, Тэнэсі, Тэхасе, Юце. Разыгрывалася агулам 865 галасоў дэлегатаў — або каля траціны ад іх агульнай колькасці, 2429 (каб атрымаць у ліпені намінацыю на выбары ад Рэспубліканскай партыі, трэба атрымаць 1215 галасоў).

Графік: NY Times

Па стане на 21:30 па Мінску ў Трампа 1004 галасы будучых дэлегатаў (з улікам папярэдніх праймерыз, а сёння ён атрымлівае ўжо 731 голас), у Хэйлі — 89 (сёння — 46), і яна выходзіць з барацьбы.

У Каліфорніі, якая валодае самай вялікай колькасцю дэлегатаў (169), Трамп папярэдне набірае звыш 70% галасоў, у іншым ключавым штаце, Тэхасе (162) — каля 78% галасоў. Яго адзіная саперніца — былы пастаянны прадстаўнік ЗША пры ААН Ніккі Хейлі — атрымала перамогу ў Вермонце.

Карта: NY Times. Штаты, дзе перамагае Трамп, чырвоным колерам. Хэйлі — зялёны (толькі Вермонт)

19 сакавіка праймерыз пройдуць у пяці штатах (349 галасоў), у тым ліку ў Фларыдзе, якая дае 125 галасоў, 2 красавіка таксама ў пяці іншых штатах (195 галасоў) уключна з штатам і горадам Нью-Ёрк (91 голас).

Апошнія праймерыз у рэспубліканцаў адбудуцца 4 чэрвеня ў чатырох штатах (91 голас).

Адзіным супернікам Дональда Трампа ёсць колішні прадстаўнік ЗША пры ААН Нікі Хэйлі. Перад «супераўторкам» у Трампа было 273 галасы дэлегатаў. У Хэйлі было амаль у шэсць разоў менш — 43 галасы.

Намінантам ад Дэмакратычнай партыі, хутчэй за ўсё, будзе Джо Байдэн, які будзе балатавацца на другі тэрмін. Ён атрымаў перамогу на праймерыз дэмакратаў ва ўсіх 14 штатах, дзе прайшло галасаванне ў «супераўторак».

Байдэн у сярэднім, паводле папярэдніх даных, набраў 70-90% галасоў у кожным са штатаў, паказаўшы самы высокі вынік у штаце Мэйн. Адзіны апанент Байдэна, член Палаты прадстаўнікоў Дзін Філіпс, набраў у кожным са штатаў не больш за 10% галасоў.

Пазаўчора Вярхоўны суд афіцыйна дазволіў Трампу балатавацца і забараніў штатам выкрэсліваць яго імя з бюлетэняў.

Калі Трамп выйграе ў лістападзе прэзідэнцкія выбары, ён стане другім у гісторыі ЗША прэзідэнтам, які займаў пасаду двойчы з перапынкам на чатыры гады. У канцы XIX стагоддзя такім быў Гровер Кліўленд (1885—1889, 1893—1897).

Каментары5

  • Ёсік
    06.03.2024
    Наступны прэзідэнт ЗША? Паглядзім, як ты піцерскага гопніка за два дні ці тыдні на месца вернеш.
  • Шасцёрка Пуціна
    06.03.2024
    Бідон,
    Украінцам пратрымацца бы да лістапада. Там прыйдзе вялікі збаўца, скончвацель вайны за 24 гадзіны.
  • Янг Амерыка
    06.03.2024
    Бідон, а Трамп заблакаваў 60 млрд. дапамогі Украіне. І абодвум ужо гадоў пад сраку. У Амерыцы няма больш маладых адэкватных палітыкаў? Мае спачуванні...

Цяпер чытаюць

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай15

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам машына збіла лася — загінулі два чалавекі, пацярпеў вядомы комік1

У Расіі хлопец на «Лексусе» эфектна вылятаў на набярэжную дзеля прыгожага відэа. Загінуў сам і дзве сяброўкі15

«Вітаем на радзіме». Беларус распавёў пра затрыманне на мяжы за лайк і сапсаваны адпачынак10

У Італіі знайшлі цела 18-гадовай украінскай студэнткі. У дзень смерці ёй адмовілі ў працягу стажыроўкі

Начальнік сувязі 8-й арміі загінуў у выніку ўдару ўкраінскімі ракетамі

Толькі адзін выпускнік здаваў цэнтралізаваны экзамен па гэтым прадмеце3

Наталля Пяткевіч працягвае выгульваць амерыканскі гардэроб16

Кінолаг расказала пра просты тэст на выхаванасць сабакі1

Трамп абяцаў Пуціну разбамбіць Маскву к чортавай мацеры, калі Расія нападзе на Украіну6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай15

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць