Грамадства55

Саакашвілі: Я ўпэўнены, што Макея забіла Масква і гэта было апошнім папярэджаннем Лукашэнку

Экс-прэзідэнт Грузіі даў інтэрв'ю «Люстэрку». Праўда, адказы былі перададзеныя ў пісьмовай форме праз адваката з немагчымасцю ўдакладніць некаторыя пытанні. Ён расказаў у інтэрв'ю і пра свае кантакты з Аляксандрам Лукашэнкам і памерлым у лістападзе 2023 года міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем. Зараз Міхаіл Саакашвілі знаходзіцца пад наглядам паліцыі ў бальніцы, куды яго перавялі з турмы. 

Саакашвілі, які быў прэзідэнтам Грузіі ў 2003—2013 гадах, расказаў, што два разы лётаў у Мінск праз Лондан, каб сустрэцца з Лукашэнкам.

«Пасярэднікам сустрэч выступаў Барыс Беразоўскі [расійскі алігарх і палітык, які памёр у 2013 годзе — НН], які да таго часу асеў у Мінску. Трэці раз, ужо пасля прайграных парламенцкіх выбараў, я паляцеў наўпрост з Тбілісі ў Мінск. Гэта ўсё адбывалася ў 2010 і 2013 гадах. Мы гаварылі пра шмат рэчаў. Дакладней, ён казаў, а я слухаў.

Акрамя гэтага, калі я быў кіраўніком Адэскай вобласці [у 2015-2016 гадах], да мяне разам з міністрам замежных спраў Літвы Лінасам Лінкявічусам прыязджаў Уладзімір Макей, тады беларускі міністр паводзіў сябе як заходні ястраб», — згадаў Саакашвілі.

«Я ўпэўнены, што Макея забіла Масква і гэта было апошнім папярэджаннем Лукашэнку. Я магу пацвердзіць, што падчас майго прэзідэнцтва я асабіста і наш міністр замежных спраў шмат працавалі з Макеем, які, вядома ж, пры падтрымцы Лукашэнкі спрабаваў наладзіць сувязі з Захадам, што ўжо тады выклікала крайнюю непрыязнасць Масквы, там лічылі Макея здраднікам і перабежчыкам», — кажа экс-прэзідэнт Грузіі.

«Я б не хацеў, каб Беларусь прызнала нашы акупаваныя тэрыторыі, і я гэтага дамогся. Некалькі разоў я дамогся вызвалення палітвязняў [пра каго канкрэтна ідзе гаворка, не вядома — «Люстэрка»], асабліва перад уступленнем Беларусі ва Усходняе партнёрства (гэта адбылося ў 2009 годзе). Я пацвярджаю, што шмат разоў абмяркоўваў з заходнімі лідарамі магчымасці вырваць Беларусь з кіпцюроў Расіі», — кажа Саакашвілі.

«Калі я ў першы раз патэлефанаваў Байдэну [калі той быў віцэ-прэзідэнтам] наконт Беларусі, ён катэгарычна адмовіўся пачаць кантакты з Лукашэнкам, і крыху пазней, ужо ў рангу былога прэзідэнта, я быў на інаўгурацыі Парашэнкі [летам 2014 года] і падвёў Лукашэнку за руку да Байдэна [тады палітык быў віцэ-прэзідэнтам ЗША], і яны вельмі цёпла пагутарылі. Там жа быў мой блізкі сябар Джон Маккейн [сенатар ЗША], які вельмі раззлаваўся і на мяне, і на Байдэна за гэты эпізод», — расказаў Саакашвілі.

Каментары5

  • Лакей
    14.03.2024
    Не Москва, а саша. Макей много знал. И что-то узнал очень секретное, что стоило жизни.
  • Лол
    14.03.2024
    Якая зжо розніца, гэта справа мінулых дзён. Макей сам выбраў свой лёс служыць злу. Служыў да канца, злом быў забіты. Канец гісторыі.
  • Клайд
    14.03.2024
    Белорус, яшчэ адзін рашысцкі “нармалізатар”. А калі рэпрэсіўны каток цябе ці тваю сям’ю “нармалізуе”?

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў1

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Мае сваю кватэру ў 23 гады, але марыць яе прадаць і з’ехаць. Усяму віной 65-гадовы сусед-фізкультурнік зверху4

У Каардынацыйнай радзе прапануюць увесці абавязковы паліграф для дэлегатаў11

Беларуска везла праз мяжу $25 000 і пайшла на чырвоны калідор — але скончылася штрафам і канфіскацыяй17

«Крыўдна? Не тое слова». Дзяўчыну на гламурным BMW падбіў іншы кіроўца16

Пуцін: Пытанне ўкраінскіх тэрыторый павінна вырашацца на рэферэндуме24

На Камароўцы заўважылі гіганцкую чаргу

Названыя 10 самых недарагіх краін для пераезду1

Пуцін не бачыць сэнсу ў сустрэчы з Зяленскім 4

«Першы месяц мяне шакаваў». Беларуска распавяла, колькі зарабляе на здачы кватэры на суткі ў Гродне10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў1

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць