У ноч на 20 сакавіка МНС правядзе вучэнні на станцыі метро «Міхалова» ў Мінску.

Фота: Wikimedia Commons
Паводле сцэнарыя вучэнняў, ратавальнікі адпрацуюць навыкі правядзення аварыйна-выратавальных работ пры ўзгаранні саставу электрацягніка і эвакуацыі пасажыраў са станцыі.
Правядзенне вучэнняў не паўплывае на дзейнасць метрапалітэна — 19 і 20 сакавіка 2024 года станцыя метро «Міхалова» будзе працаваць у штатным рэжыме.
Каментары