Усяго патроху66

«Часцей я піў, а не еў». Беларус расказаў, як можна адправіцца на чатырохмесячную зімоўку з адным заплечнікам і змяніць за гэты час некалькі гарадоў

Беларус Лёша расказаў выданню CityDog.io пра тое, чаму вырашыў з’ехаць ад халоднай літоўскай зімы на зімоўку па еўрапейскіх гарадах і як прайшлі яго чатыры месяцы ў Партугаліі і Грэцыі.

— Адправіцца на зімоўку я вырашыў па простай прычыне: я ненавіджу зіму. Мінулую правёў у Вільні. Там яна адчувалася нават больш суровай, чым у Беларусі, — расказвае Лёша. — Аказалася, што ў Літве вышэйшая вільготнасць і менш сонечна. У такіх умовах холад успрымаецца нашмат горш.

У вандроўку я паехаў не адзін, а са сваім хлопцам. Жыллё мы здымалі праз Airbnb. Зручна, што сэрвіс дае зніжку на апартаменты, калі здымаць іх на месяц ці даўжэй.

Першая лакацыя — Афіны: «Калі перамяшчаешся па горадзе на грамадскім транспарце, спадзяешся толькі на поспех: аўтобус можа спазніцца на дзве гадзіны, а потым зусім змяніць маршрут»

Спачатку ў мяне была эйфарыя: я вырваўся ў цеплыню (у канцы лістапада было каля 20 градусаў, нават можна было купацца), вакол было шмат цікавага і зусім не падобнага на Літву і Беларусь. Затым стаў надакучваць паўднёвы менталітэт, калі мясцовыя ставяцца да ўсяго з лёгкім адценнем наплявальніцтва.

Акрамя таго, тут шалёны рух і на праезнай частцы: правіл дарожнага руху як быццам у Афінах не існуе. Мясцовыя паркуюцца як хочуць. Ездзяць прыкладна гэтак жа: звычайная гісторыя, калі хтосьці вырашыць пракаціцца на машыне па тратуары. На пешаходаў там напляваць. Спачатку ставішся да такога рэжыму з цікавасцю, а потым стамляешся ад пастаяннай напругі.

 

Фота, на якім бачны прыпаркаваныя на абочыне машыне. Адна з іх зачынена цэлафанам, а зверху стаяць вазоны з раслінамі.

Раздражняла праца грамадскага транспарту. Напрыклад, некалькі разоў я прыходзіў на прыпынак за 40 хвілін да адпраўлення, а аўтобус у гэты час з’язджаў. Быў выпадак, калі я чакаў патрэбны мне транспарт дзве гадзіны.

Прадукты: «Танней і зручней сілкавацца ў сэрвісах дастаўкі, чым гатаваць ежу самастойна»

Прадукты ў крамах каштуюць дорага. Напрыклад, філе курыцы 300 грам каштуе каля 9 еўра. Таму замест яго мы пачалі купляць фрыкадэлькі: яны каштавалі танней за ўсё.

Панарама Афін зверху.
Фота Афін вечарам. Выгляд з узгорка.

Панарама Афін зверху.Фота Афін вечарам. Выгляд з узгорка.

Акрамя таго, у Афінах добра працуюць сэрвісы дастаўкі ежы. Вялікія боўлы каштавалі каля 3 еўра. Цікава, што ў інгрэдыентах там было ўсё, што складана купіць у краме: авакада, інжыр, рэдкія віды круп. За гірас і суўлакі — тыповы грэцкі фастфуд — трэба было заплаціць таксама 3-4 еўра.

Другая лакацыя — востраў Кефалінія: «Славянскай крамы не было, таму даводзілася перабівацца мясцовымі булкамі»

— З Афін я ляцеў з пачуццём палёгкі. Было прыемна змяніць шумны мегаполіс на ціхі і ўтульны востраў. Спыніліся мы там у невялікім горадзе ля мора Аргасталіён. Калі ехалі з аэрапорта, мы з хлопцам зразумелі, што і тут не будзе так гладка, як хацелася б.

Фота белага дома на востраве Кефалінія.
Фота вузкай вуліцы з нізкімі грэчаскімі дамамі на востраве Кефалінія.

Фота белага дома на востраве Кефалінія.Фота вузкай вуліцы з нізкімі грэчаскімі дамамі на востраве Кефалінія.

Нягледзячы на бедны рацыён, кожны раз у краме мы аддавалі каля 50 еўра за стандартны набор з яек, круп, лакальнай гародніны і якога-небудзь сыру. Усё таму, што прадукты там праўда дарагія.

З-за такога рэжыму працы даводзілася закупляцца прадуктамі адразу на доўгі перыяд, але ўсё пралічыць было немагчыма. Калі ежа дома заканчвалася, мы харчаваліся выпечкай у булачнай ля аўтавакзала.

Зялёны пейзаж з гарамі на заднім фоне.
Белы дом з карычневым дахам у асяроддзі кустоў з кветкамі і гарамі на фоне.

Сам па сабе Аргасталіён страшэнна прыгожы і прыемны: цудоўная набярэжная, дагледжаныя дамы ў італьянскім стылі, цёплае надвор’е і шмат сцежак для хайка вакол горада. У сезон там відавочна шмат забаў на любы бюджэт і густ. Мы ж па большай частцы праводзілі будні за працай дома, а ў вольны час хадзілі купацца і вывучаць ваколіцы пешшу.

Загаварыць з жанчынай я вырашыўся толькі за некалькі дзён да адлёту. Аказалася, што яна з Беларусі, а на востраў пераехала, калі выйшла замуж за грэка. Расказала, што ёй за некалькі гадоў жыцця на востраве злёгку надакучылі мясцовыя зімы і яна не супраць была б з’ехаць кудысьці далей. Потым яшчэ паскардзіліся адзін аднаму на мясцовы графік працы. На тым і развіталіся.

Лакацыя трэцяя — партугальскі горад Партыман: «Сонца, выдатныя пляжы»

Але мяне ўсё задавальняла. Звычайна свой дзень я выбудоўваў так, каб раніцай працаваць, днём сыходзіць на пляж, а затым увечары дарабляць працу. Такі расклад не надакучваў.

Фота дарогі, на якой сядзіць шмат катоў розных расфарбовак.
Фота партугальскіх скал, з якіх бачны акіян.

Фота дарогі, на якой сядзіць шмат катоў розных расфарбовак.Фота партугальскіх скал, з якіх бачны акіян.

А вось з кавярнямі было больш складана. Гэты рэгіён чамусьці моцна спадабаўся англічанам. Турыстаў з Вялікабрытаніі нават не ў сезон было вельмі шмат, таму ўстановы падладзіліся пад іх. У меню нават цэны ў некаторых месцах пазначаныя адразу ў дзвюх валютах: еўра і фунтах. З-за гэтага стравы там каштуюць дорага. Напрыклад, за талерку звычайнай пасты спакойна можна было аддаць больш за 15 еўра. Для англічан гэта нармальна, для нас — занадта шмат.

Фота пляжу з яркімі скаламі.
Фота спуску з гары на пляж.

Апошняе месца зімоўкі — Азорскія астравы: «Бясконцыя ўздымы ў гару і дзівосная прырода»

— Азорскія астравы сталі самым дарагім месцам нашай зімоўкі. За арэнду хаты ў вёсцы мы аддалі каля 1100 еўра. Па словах яе гаспадыні, у летні перыяд цана за месяц падымаецца да 2000 еўра.

Дабрацца да некаторых пунктаў без аўто практычна нерэальна. Нам з хлопцам пашанцавала: неяк гаспадыня нашага дома ўбачыла, што мы чакаем транспарт на аўтобусным прыпынку і прапанавала перыядычна падвозіць нас за прадуктамі ці да галоўных турыстычных лакацый.

Фота гор і хваль на Азорскіх востравах.
Фота з Азорскіх выспаў: на пярэднім плане бачныя пухнатыя каровы, крыху далей — белыя хаты з карычневымі дахамі і горы, напалову схаваныя аблокамі.

Фота гор і хваль на Азорскіх востравах.Фота з Азорскіх выспаў: на пярэднім плане бачныя пухнатыя каровы, крыху далей — белыя хаты з карычневымі дахамі і горы, напалову схаваныя аблокамі.

Цэны на ежу прыкладна грэчаскія: даражэйшыя, чым у кантынентальнай Партугаліі. За кожны паход у краму мы звычайна аддаём каля 120—180 еўра. Купляем ежу мы на 4-5 дзён. Выбар таксама бедны, але мы ўжо прывыклі да гэтага. Перабіваемся рознымі відамі пасты і снэкамі.

Надвор’е таксама цікавае. У розных частках вострава яно мяняецца да непазнавальнасці. Неяк я вырашыў пагуляць і пайшоў на чатыры гадзіны. Мой хлопец у гэты час быў дома і потым расказваў, што ў іх увесь гэты час была залева. А там, дзе хадзіў я, было сонечна і нават аблокаў на небе не было.

 

Фота кратэра на Азорскіх восраваў, а на фоне бачны белы дом з карычневым дахам.
Зялёны схіл на Азорскіх выспах.

Пра высновы і планы: «Наступнай зімой паўтараць падобнае не хочацца»

— Я ні разу не пашкадаваў пра нашу зімоўку. Хаця, прызнаюся, за чатыры месяцы я парадкам стаміўся ад пастаянных перамяшчэнняў. Хочацца ўжо вярнуцца ў Вільню і злёгку зазямліцца. Мару яшчэ абставіць сваю новую кватэру так, як мне падабаецца. У арэндным жыллі ўсё ж не хапае душы.

У наступным годзе такую зімоўку паўтараць не хочацца. Магчыма, мы збяромся на паўтара месяца ў снежні ці лютым у Аргенціну ці іншую краіну ў Лацінскай Амерыцы, аднак пакуль мы толькі думаем пра гэта.

Мужчыны — пра б'юці-практыкі і касметычныя рытуалы, якімі карыстаюцца: «У любові да сябе няма ўзросту, расы і полу»

Каментары6

  • Олег
    21.03.2024
    Влад, В путешествие я поехал не один, а со своим парнем.Понятно?

  • Цярэсны ты нейкі
    21.03.2024
    Влад, тебе тут отчитываться надо ?
  • Ноўнэйм
    21.03.2024
    "Добра" падрыхтаваліся да зімоўкі. Ну, якая зімоўка, такія і ўспаміны.)
    Канешне, ў Лацінскай Амерыцы ці Аргенціне будзе нашмат лепш.) Вунь, як раз сёння быў артыкул, як беларуса ў Буэнас-Айрэсе збілі днём сярод людзей..
    Карацей, посьпехаў і не хварэць!))

Цяпер чытаюць

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс163

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба5

«Як цяпер з гэтым жыць?» Беларусы знайшлі на доларавай купюры выяву Жлобінскага райвыканкама5

Чарнобыль не дае пра сябе забыць. У грыбах з Веткі радыяцыя перавышала норму ў 82 разы1

Грэф расказаў Пуціну пра існуючую магчымасць атрымаць неўміручасць праз 6‑7 гадоў9

У Брэсце каля шматпавярховіка выкінулі цэлую калонію кажаноў. Гэта вельмі дрэнна 10

Польшча перадала Беларусі ноту аб выдачы асоб, падазраваных у дыверсіях у Польшчы

МЗС аблаяла Літву7

Глядзіце, як казачна ўпрыгожылі да навагодніх свят гандлёвы цэнтр Galleria ў Мінску5

Дэлегацыя вайскоўцаў ЗША прыехала ў Кіеў абмяркоўваць план спынення вайны ва Украіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс163

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць